gallery/karali_logo_end_bw_празрысты фон

мыла

Мыла KARALI – натуральны і карысны прадукт, зроблены рукамі невялікімі партыямі і толькі з натуральных раслінных маслаў і алеяў. Мы рупліва падбіралі склад і водар мыла, натхнёна гуляліся з яго формай і колерам, каб нарэшце Вы атрымалі прадукт, карыстанне якім прыносіць асалоду кожнага дня. Тут дасяжная мапа крамаў, дзе можна памацаць, панюхаць ды набыць наша мыла ў Беларусі. Анлайн замова (з дастаўкай па ўсёй краіне і за мяжу) магчымая праз нашага партнэра SYMBAL.BY

Сёння выпускаецца 8 круглых гатункаў цвёрдага мыла ручной працы прэміўм-класа і 2 бюджэтных квадратных мыла KARALI, кожнае з каторых мае эксклюзіўны склад, адметныя пах ды колер, дасканалы выгляд і дызайнерскую запакоўку. Мыла KARALI выпускаецца ў папяровай, кардоннай і бляшанай запакоўцы. Выбірайце мыла і запакоўку для сваіх патрэбаў!

зачыніць наперад назад

Валошкі

Валошкі

Тонкі лагодны водар.

Валошка – радасная кветка, гаючая зорка ў спелым жыце. Старажытныя рымляне далі ёй назву Centaurea cyanus – у гонар міфічнага лекара, кентаўра Хірона. Шчаслівыя сінія вочы, ласкавае сонца, жыццядайнасць роднай зямлі…

Для шчырых і верных.

Склад: аліўкавы алей, вада, пальмавы алей, пальмаядравы алей, гідравокіс натрыю, рыцынавы алей, какосавы алей, масла шы, масла какавы, парфумаваная кампазіцыя, мінеральны пігмент.

Зорка-Венера

Зорка-Венера

Лёгкі класічны водар.

Венера – самая яркая зорка, залатая краса вечаровых і ранішніх нябёсаў. Заранкаю, Мілавіцаю называлі яе нашыя продкі. Чысты сімвал кахання і хараства, яна лучыць позіркі і пачуцці, натхняе на пранікнёныя вершы і ўзнёслыя мелодыі.

Для рамантычных і закаханых.

Склад: вада, аліўкавы алей, пальмавы алей, какосавы алей, касторавы алей, гідравокіс натрыю, кукурузны алей, масла манга, масла какавы, масла вінаграднай косткі, парфумаваная кампазіцыя, мінеральны пігмент.

Папараць

Папараць

Свежы празрысты водар.

У ясную купальскую ноч, сярод роснай буйной травы, зацвітае кветка папараці. Таму, хто яе знойдзе, адкрыецца ўвесь навакольны свет. Адшукай сваю папараць!

Для рашучых і свабодных.

Склад: вада, аліўкавы алей, пальмаядравы алей, пальмавы алей, рыцынавы алей, гідравокіс натрыю, кукурузны алей, какосавы алей, масла шы, алей міндаля, парфумаваная кампазіцыя, мінеральны пігмент.

Пахне Чабор

Пахне Чабор

Цёплы кветкавы водар.

Гарачым духмяным летам па сонечных узлесках і стромкіх берагах квітнее зёлка-чабор. Яе мядовы водар гаіць і абуджае найдаражэйшыя ўспаміны: звонкую маладосць, трапяткую радасць першага кахання, яснае адчуванне блізкага шчасця.

Для шчырых і маладых.

Склад: вада, касторавы алей, пальмавы алей, какосавы алей, аліўкавы алей, кукурузны алей, гідравокіс натрыю, масла шы, алей міндаля, масла вінаграднай косткі, парфумаваная кампазіцыя, мінеральны пігмент.

зачыніць наперад назад

Віленскае барока

Віленскае барока

Чысты шляхетны водар.

Віленскае барока – старадаўняе дойлідства дасканалых прапорцый. Стромкія вежы, пластычныя фасады, ажурныя сілуэты... Ты можаш узняцца да нябёсаў, натхненне дае табе крылы!

Для сапраўдных знаўцаў высокага хараства.

Склад: аліўкавы алей, вада, какосавы алей, гідравокіс натрыю, рыцынавы алей, масла шы, масла манга, парфумаваная кампазіцыя.

Панна Нясвіжа

Панна Нясвіжа

Глыбокі салодкі водар.

Чароўная прыгажосць Барбары Радзівіл славілася на ўсё Вялікае Княства Літоўскае. Гісторыя кахання панны Нясвіжа і караля Жыгімонта ІІ Аўгуста да сёння ахутана таямніцамі ды легендамі.

Для тых, хто адчувае сваю жаноцкасць і вабнасць.

Склад: вада, пальмавы алей, рыцынавы алей, аліўкавы алей, пальмаядравы алей, гідравокіс натрыю, кукурузны алей, какосавы алей, масла шы, масла какавы, актываваны вугаль, парфумаваная кампазіцыя.

Цуд на каляды

Цуд на каляды

Цёплы святочны водар.

Каляды – чароўнае свята, поўнае вобразаў, мараў, чаканняў. З самага дзяцінства мы ведаем: жаданне, загаданае пад каляднай зоркай, абавязкова збудзецца!

Для дзяцей і дарослых, што помняць пра цуд.

Склад: вада, пальмаядравы алей, пальмавы алей, рыцынавы алей, аліўкавы алей, гідравокіс натрыю, кукурузны алей, масла манга, масла какавы, цынамон, парфумаваная кампазіцыя.

Чырвоныя парэчкі

Чырвоныя парэчкі

Яркі ягадны водар.

Чырвоныя парэчкі прыйшлі да нас з краінаў Заходняй Еўропы і трывала замацаваліся ў мясцовай традыцыі. Гронкі бліскучых ягад, аздобленыя пышным лісцем, натуральна пачуваюцца ў шляхецкім садзе і на беразе лясной рачулкі, пры каралеўскім стале і на карціне славутага мастака, у салодкім дэсерце і духмяным напоі…

Для аматараў прыроднай мастацкасці.

Склад: рыцынавы алей, вада, пальмавы алей, пальмаядравы алей, аліўкавы алей, гідравокіс натрыю, какосавы алей, алей міндаля, масла какавы, парфумаваная кампазіцыя, мінеральны пігмент.

зачыніць наперад назад

Валошкі

Валошкі

Тонкі лагодны водар. Для шчырых і верных. Актыўныя інгрэдыенты:

Масла шы. Дрэва шы (Butyrospermum parkii) – адзін з найкаштоўнейшых скарбаў афрыканскіх народаў. Масла з мякаці костак пладоў шы дапамагае захаваць натуральную прыгажосць нават пры гарачым клімаце. Масла шы ўвільгатняе, сілкуе, змякчае, зажыўляе і амалоджвае скуру. Транспартуе актыўныя інгрэдыенты ў глыбейшыя пласты скуры. Хутка ўсмоктваецца, не пакідае непрыемнага адчування тлустасці.

Масла какавы. Вырабляецца з цёртых бабоў шакаладнага дрэва (Theobroma cacao). Менавіта ў гэтым рэчыве хаваецца сакрэт маладосці жанчын Паўднёвай Амерыкі. Масла какавы танізуе, увільгатняе, абараняе, зажыўляе, амалоджвае скуру. Дапамагае ў барацьбе са зморшчынкамі, расцяжкамі, цэлюлітам.

Аліўкавы алей. Адзін з найбольш старажытных і надзейных касметычных сродкаў. Вырабляецца з пладоў алівы еўрапейскай (Olea europaea). Грэкі-эліны называлі яго «вадкім золатам». Аліўкавы алей ўвільгатняе, сілкуе, змякчае, ачышчае, амалоджвае скуру. Добра ўсмоктваецца, не забівае поры, дае скуры магчымасць дыхаць. Не выклікае алергічных рэакцый.

Зорка-Венера

Зорка-Венера

Лёгкі класічны водар. Для рамантычных і закаханых. Актыўныя інгрэдыенты:

Масла манга. Радзіма манга (Mangifera indica) – дзіўная, загадкавая Індыя. Масла манга здабываюць з насення, якое месціцца ў костках салодкага духмянага плода. Масла манга ўвільгатняе, змякчае, абараняе, зажыўляе, супакойвае, амалоджвае скуру. Забяспечвае працяглае інтэнсіўнае ўвільгатненне, стабілізуе клеткавае дыханне.

Масла какавы. Вырабляецца з цёртых бабоў шакаладнага дрэва (Theobroma cacao). Менавіта ў гэтым рэчыве хаваецца сакрэт маладосці жанчын Паўднёвай Амерыкі. Масла какавы танізуе, увільгатняе, абараняе, зажыўляе, амалоджвае скуру. Дапамагае ў барацьбе са зморшчынкамі, расцяжкамі, цэлюлітам.

Аліўкавы алей. Адзін з найбольш старажытных і надзейных касметычных сродкаў. Вырабляецца з пладоў алівы еўрапейскай (Olea europaea). Грэкі-эліны называлі яго «вадкім золатам». Аліўкавы алей ўвільгатняе, сілкуе, змякчае, ачышчае, амалоджвае скуру. Добра ўсмоктваецца, не забівае поры, дае скуры магчымасць дыхаць. Не выклікае алергічных рэакцый.

Папараць

Папараць

Свежы празрысты водар. Для рашучых і свабодных. Актыўныя інгрэдыенты:

Масла шы. Дрэва шы (Butyrospermum parkii) – адзін з найкаштоўнейшых скарбаў афрыканскіх народаў. Масла з мякаці костак пладоў шы дапамагае захаваць натуральную прыгажосць нават пры гарачым клімаце. Масла шы ўвільгатняе, сілкуе, змякчае, зажыўляе і амалоджвае скуру. Транспартуе актыўныя інгрэдыенты ў глыбейшыя пласты скуры. Хутка ўсмоктваецца, не пакідае непрыемнага адчування тлустасці.

Алей міндаля. Вырабляецца з ядраў салодкага і горкага міндаля (Prunus dulcis / Prunus amygdalus / Amygdalus communis).Масла міндаля – універсальны сродак: увільгатняе, сілкуе, змякчае, ачышчае скуру. Значна запавольвае працэс старэння. Дапамагае зняць раздражненне, пазбыцца лушчэння, пашыраных пораў, неглыбокіх зморшчынак.

Аліўкавы алей. Адзін з найбольш старажытных і надзейных касметычных сродкаў. Вырабляецца з пладоў алівы еўрапейскай (Olea europaea). Грэкі-эліны называлі яго «вадкім золатам». Аліўкавы алей ўвільгатняе, сілкуе, змякчае, ачышчае, амалоджвае скуру. Добра ўсмоктваецца, не забівае поры, дае скуры магчымасць дыхаць. Не выклікае алергічных рэакцый.

Пахне Чабор

Пахне Чабор

Цёплы кветкавы водар. Для шчырых і маладых. Актыўныя інгрэдыенты:

Масла міндаля. Вырабляецца з ядраў салодкага і горкага міндаля (Prunus dulcis / Prunus amygdalus / Amygdalus communis).Масла міндаля – універсальны сродак: увільгатняе, сілкуе, змякчае, ачышчае скуру. Значна запавольвае працэс старэння. Дапамагае зняць раздражненне, пазбыцца лушчэння, пашыраных пораў, неглыбокіх зморшчынак.

Масла шы. Дрэва шы (Butyrospermum parkii) – адзін з найкаштоўнейшых скарбаў афрыканскіх народаў. Масла з мякаці костак пладоў шы дапамагае захаваць натуральную прыгажосць нават пры гарачым клімаце. Масла шы ўвільгатняе, сілкуе, змякчае, зажыўляе і амалоджвае скуру. Транспартуе актыўныя інгрэдыенты ў глыбейшыя пласты скуры. Хутка ўсмоктваецца, не пакідае непрыемнага адчування тлустасці.

Аліўкавы алей. Адзін з найбольш старажытных і надзейных касметычных сродкаў. Вырабляецца з пладоў алівы еўрапейскай (Olea europaea). Грэкі-эліны называлі яго «вадкім золатам». Аліўкавы алей ўвільгатняе, сілкуе, змякчае, ачышчае, амалоджвае скуру. Добра ўсмоктваецца, не забівае поры, дае скуры магчымасць дыхаць. Не выклікае алергічных рэакцый.

Віленскае барока

Віленскае барока

Чысты шляхетны водар. Для сапраўдных знаўцаў высокага хараства. Актыўныя інгрэдыенты:

Рыцынавы алей. Вырабляецца з насення клешчавіны звычайнай (Ricinuscommunis) метадам халоднага адціску. Рыцынавы алей сілкуе, змякчае, супакойвае, амалоджвае скуру. Дапамагае пры сухасці, недастатковым увільгатненні, лушчэнні, згрубенні. Вяртае скуры эластычнасць, прыбірае неглыбокія зморшчынкі.

Масла шы. Дрэва шы (Butyrospermum parkii) – адзін з найкаштоўнейшых скарбаў афрыканскіх народаў. Масла з мякаці костак пладоў шы дапамагае захаваць натуральную прыгажосць нават пры гарачым клімаце. Масла шы ўвільгатняе, сілкуе, змякчае, зажыўляе і амалоджвае скуру. Транспартуе актыўныя інгрэдыенты ў глыбейшыя пласты скуры. Хутка ўсмоктваецца, не пакідае непрыемнага адчування тлустасці.

Масла манга. Радзіма манга (Mangifera indica) – дзіўная, загадкавая Індыя. Масла манга здабываюць з насення, якое месціцца ў костках салодкага духмянага плода. Масла манга ўвільгатняе, змякчае, абараняе, зажыўляе, супакойвае, амалоджвае скуру. Забяспечвае працяглае інтэнсіўнае ўвільгатненне, стабілізуе клеткавае дыханне.

Панна Нясвіжа

Панна Нясвіжа

Глыбокі салодкі водар. Для тых, хто адчувае сваю жаноцкасць і вабнасць. Актыўныя інгрэдыенты:

Масла шы. Дрэва шы (Butyrospermum parkii) – адзін з найкаштоўнейшых скарбаў афрыканскіх народаў. Масла з мякаці костак пладоў шы дапамагае захаваць натуральную прыгажосць нават пры гарачым клімаце. Масла шы ўвільгатняе, сілкуе, змякчае, зажыўляе і амалоджвае скуру. Транспартуе актыўныя інгрэдыенты ў глыбейшыя пласты скуры. Хутка ўсмоктваецца, не пакідае непрыемнага адчування тлустасці.

Масла какавы. Вырабляецца з цёртых бабоў шакаладнага дрэва (Theobroma cacao). Менавіта ў гэтым рэчыве хаваецца сакрэт маладосці жанчын Паўднёвай Амерыкі. Масла какавы танізуе, увільгатняе, абараняе, зажыўляе, амалоджвае скуру. Дапамагае ў барацьбе са зморшчынкамі, расцяжкамі, цэлюлітам.

Аліўкавы алей. Адзін з найбольш старажытных і надзейных касметычных сродкаў. Вырабляецца з пладоў алівы еўрапейскай (Olea europaea). Грэкі-эліны называлі яго «вадкім золатам». Аліўкавы алей ўвільгатняе, сілкуе, змякчае, ачышчае, амалоджвае скуру. Добра ўсмоктваецца, не забівае поры, дае скуры магчымасць дыхаць. Не выклікае алергічных рэакцый.

Цуд на каляды

Цуд на каляды

Цёплы святочны водар. Для дзяцей і дарослых, што помняць пра цуд. Актыўныя інгрэдыенты:

Масла манга. Радзіма манга (Mangifera indica) – дзіўная, загадкавая Індыя. Масла манга здабываюць з насення, якое месціцца ў костках салодкага духмянага плода. Масла манга ўвільгатняе, змякчае, абараняе, зажыўляе, супакойвае, амалоджвае скуру. Забяспечвае працяглае інтэнсіўнае ўвільгатненне, стабілізуе клеткавае дыханне.

Масла какавы. Вырабляецца з цёртых бабоў шакаладнага дрэва (Theobroma cacao). Менавіта ў гэтым рэчыве хаваецца сакрэт маладосці жанчын Паўднёвай Амерыкі. Масла какавы танізуе, увільгатняе, абараняе, зажыўляе, амалоджвае скуру. Дапамагае ў барацьбе са зморшчынкамі, расцяжкамі, цэлюлітам.

Аліўкавы алей. Адзін з найбольш старажытных і надзейных касметычных сродкаў. Вырабляецца з пладоў алівы еўрапейскай (Olea europaea). Грэкі-эліны называлі яго «вадкім золатам». Аліўкавы алей ўвільгатняе, сілкуе, змякчае, ачышчае, амалоджвае скуру. Добра ўсмоктваецца, не забівае поры, дае скуры магчымасць дыхаць. Не выклікае алергічных рэакцый.

Чырвоныя парэчкі

Чырвоныя парэчкі

Яркі ягадны водар. Для аматараў прыроднай мастацкасці. Актыўныя інгрэдыенты:

Алей міндаля. Вырабляецца з ядраў салодкага і горкага міндаля (Prunus dulcis / Prunus amygdalus / Amygdalus communis).Масла міндаля – універсальны сродак: увільгатняе, сілкуе, змякчае, ачышчае скуру. Значна запавольвае працэс старэння. Дапамагае зняць раздражненне, пазбыцца лушчэння, пашыраных пораў, неглыбокіх зморшчынак.

Масла какавы. Вырабляецца з цёртых бабоў шакаладнага дрэва (Theobroma cacao). Менавіта ў гэтым рэчыве хаваецца сакрэт маладосці жанчын Паўднёвай Амерыкі. Масла какавы танізуе, увільгатняе, абараняе, зажыўляе, амалоджвае скуру. Дапамагае ў барацьбе са зморшчынкамі, расцяжкамі, цэлюлітам.

Аліўкавы алей. Адзін з найбольш старажытных і надзейных касметычных сродкаў. Вырабляецца з пладоў алівы еўрапейскай (Olea europaea). Грэкі-эліны называлі яго «вадкім золатам». Аліўкавы алей ўвільгатняе, сілкуе, змякчае, ачышчае, амалоджвае скуру. Добра ўсмоктваецца, не забівае поры, дае скуры магчымасць дыхаць. Не выклікае алергічных рэакцый.

зачыніць наперад назад

Ружа-кветка

Ружа-кветка

У такой запакоўцы выпускаецца лінейка квадратнага мыла KARALI.

Мы робім нашае мыла толькі з натуральных раслінных маслаў і алеяў. Ніякіх нафтахімічных і жывельных тлушчоў, ніякіх кансервантаў, лаўрыл- і лаўрэтсульфатаў, сульфанатаў ды іншых сінтэтычных дэтэргентаў. Толькі раслінныя інгрэдыенты, якія робяць мыла KARALI выключна карысным для вашай скуры.

Пасля першага ж ужывання вы адчуеце надзвычайную мяккасць і лагоднасць скуры, нібыта пасля карыстання крэмам. Мы паклапаціліся, каб кожнае мыла максімальна ўвільгатняла і насычала скуру карыснымі рэчывамі алеяў, добра мылілася і давала крэмавую пену, але ў той жа час ачышчала і было дастаткова цвёрдым.

Кожны гатунак мыла KARALI мае эксклюзіўны склад, адметны пах i колер, а таксама дасканалы выгляд і адметную запакоўку.

Чыстае-светлае

Чыстае-светлае

Мыла KARALI ствараецца рукамі “з нуля”, невялікімі партыямі і з якасных інгрэдыентаў.

Мыла можа быць зроблена на прамысловай вытворчасці, альбо ручным вырабам “з нуля” (калі мыла робіцца рукамі ад самага пачатку) ці ручным вырабам “з асновы” (калі бярэцца прамыслова вырабленае мыла без паху і колеру і рукамі дадаецца пах і колер). У адрозненні ад прымысловай вытворчасці, пры ручным вырабе мыла пасля таго, як асноўныя тлушчы змешаны са шчолаччу і рэакцыя пайшла, у склад можна дадаць іншыя карысныя алеі і рэчывы. Гэтая дадатковая сумесь алеяў называецца ператлушч і яе аб’ём у мыле ручнога вырабу складае 3-10% ад масы асноўных тлушчоў (у мыла ручнога вырабу KARALI ўводзіцца 10% ператлушчу). Алеі і іншыя рэчывы з ператлушчу з’яўляюцца актыўнымі інгрэдыентамі і робяць дадатковы карысны ўплыў на скуру.

парцаляна

Парцаляна KARALI – унікальная для Беларусі шляхетная парцаляна ручнога вырабу. Як посуд, так і аксесуары для ваннага пакоя робяцца з найлепшых парцалянавых масаў.

Кожны парцалянавы прадмет патрабуе руплівай працы майстра: адліўкі, шліфоўкі, зачысткі, глазуроўкі ды іншай ручной апрацоўкі. У выніку парцаляна KARALI атрымліваецца празрыстай, тонкай, белай і вытанчанай. Праз рэльефы і дэколі на кубках, сподках, імбрыках, мыльніцах і шклянках KARALI Вы дакраняцеся да вытанчаных узораў выцінанак, шляхетных формаў княскіх коп’яў і дзідаў ды іншых адметнасцяў беларускай культуры і гісторыі: іх цікава абмеркаваць з сябрамі, з імі важна пазнаёміць дзяцей, іх прыемна прэзентаваць гасцям з-за мяжы. Кожная калекцыя парцаляны KARALI адмыслова распрацаваная, каб дадаць у вашую прастору часцінку шляхетнай беларускай культуры.

На дадзены момант парцаляна робіцца выключна пад замову. Тэрмін вырабу – да 1 месяца. Замовіць набор можна па тэлефоне +375 29 685 52 39 (Сяржук).

зачыніць наперад назад

Уся калекцыя

Уся калекцыя

Парцаляна KARALI, упрыгожаная арнаментальнай выцінанкай з выявай Дрэва жыцця і кахання – абярэг Вашай сям’і і сакральны падарунак з глыбокім сэнсам, з найлепшымі зычэннямі доўгага жыцця і ўзаемнага кахання Вашым блізкім.

Раслінны арнамент – надзвычай папулярны матыў выцінанкі. Ён адлюстроўвае хараство прыроды і натхняе, удыхае жыццё ў паперу, у парцаляну. Фантастычныя хітраспляценні галінак, лісточкаў, кветак пераносяць Вас ў свет мрояў. Пільны позірк выхапіць пары птушак на галінках казачнага дрэва. Птушка ў народным уяўленні асацыюецца з вясной, цяплом, святлом. Казачныя птушкі, якія з замілаваннем глядзяць адна адной у вочы – старажытны сімвал узаемнага кахання.

Імбрык «Выцінанка»

Імбрык «Выцінанка»

Выцінанка – гэта ўнікальная мастацкая з’ява. Гэта чароўным чынам народжаны са звычайнай паперы дасканалы ўзор.

Рэзаць паперу ўпершыню паспрабавалі ў Кітаі, на яе радзіме. Пазней дзе б ні з’яўлялася папера, там узнікала мастацтва папяровага выстрыгання. У Еўропе было распаўсюджана сілуэтнае выстрыганне, у Лацінскай Амерыцы – сюжэтнае. Мастацтва выцінанкі знаёмае у Польшчы, Украіне, Літве. І ў кожнай мясцовасці выцінанка набывае стылістычныя і зместавыя асаблівасці, уласцівыя светаўспрыманню людзей.

Кубак «Выцінанка»

Кубак «Выцінанка»

У ХVІІ стагоддзі ў Смаргоні ўжо быў папяровы млын – выраблялася папера. Манахромныя і шматколерныя, сіметрычныя і фантазійныя, геаметрычныя і раслінныя – выцінанкі шырока распаўсюдзіліся па Беларусі ў ХІХ стагоддзі і прынеслі цеплыню і ўтульнасць у кожны дом. Выцінанкі аздаблялі інтэр’еры штодня і на святы, упрыгожвалі сцены, вокны, мэблю, абразы.

Сподак «Выцінанка»

Сподак «Выцінанка»

Папяровыя ўзоры былі з выявамі “дрэва жыцця”, “жаночай долі”, кветак, птушак і часта браліся з ткацтва, вышыўкі, керамікі, разьбы, неслі сімвалічны сэнс. Майстэрства выцінанкі ў ХХІ стагоддзі захавала прыхільнікаў і выйшла ў шырокі свет: на паштоўкі, у кнігі, на гарадскія муры, у анімацыю, на парцаляну.

Выцінанка – спрадвечны і ультра сучасны скарб і здабытак нашай культуры.

Мыльніца «Выцінанка»

Мыльніца «Выцінанка»

Парцаляна KARALI афіцыйна трапіла да беларускага пакупніка ў чэрвені 2013 года са з’яўленнем дзвюх калекцый – «Выцінанка» і «Зброя ВКЛ».

Парцаляна KARALI атрымала гран-пры на чацвёртым фестывалі беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!

Шклянка «Выцінанка»

Шклянка «Выцінанка»

Кожная калекцыя парцаляны KARALI адмыслова распрацаваная, каб дадаць у вашую прастору часцінку нацыянальнага каларыту. Ранішняя кава ці вечаровая гарбата, адпачынак ля зімовага камінка ці вечар на летняй верандзе – кожны пачастунак з парцалянай KARALI стане для вас чароўным рытуалам шляхетнага хараства. З парцалянай KARALI ў руках вы заўсёды адчуеце непаўторную прыгажосць моманту.

Аўтары калекцыі «Выцінанка» – Галіна Яшчанка і кераміст Вольга Раманюк

зачыніць наперад назад

Уся калекцыя

Уся калекцыя

Парцаляна KARALI калекцыі «Зброя ВКЛ» створаная пад уздзеяннем магіі эпохі рыцарства, сярэднявечча. Спадчына Вялікага Княства Літоўскага здабывалася мячамі, суліцамі, пікамі, алебардамі, бердышамі, сякерамі і мужнасцю адважных ваяроў. Смелае спалучэнне выяваў халоднай зброі з пацалянай, што нясе цяпло і ўтульнасць, узрушвае пачуцці, прымушае кроў хутчэй бегчы ў жылах, а руку мацней сціскаць кубак.

Рыцары ў сярэднявеччы былі найзаможнейшай часткаю шляхты. Іх правы рэгламентаваліся законам. Найгалоўнейшымі з рытуалаў былі цырымонія рыцарскага пасвячэння і турніры. Асабліва часта турніры, ладжаныя паводле класічных еўрапейскіх правілаў, адбываліся ў Вільні за гаспадаром Жыгімонтам Аўгустам. У 1547 годзе на вялікія рыцарскія спаборніцтвы ў сталіцу Вялікага Княства з'ехаліся арыстакраты з дзесяці краінаў. У турнірных міжбоях выступаў сам вялікі князь. Беларуская шляхта лічыла сябе нашчадкамі ваяўнічых, вольных і ўдачлівых сарматаў, якія за тысячу гадоў да гэтага былі ўладарамі велізарных еўрапейскіх абшараў і кідалі выклік самому Рыму. Беларуская шляхта кіравалася дэвізам «Жыццё – Айчыне, гонар – нікому!».

Імбрык «Зброя ВКЛ»

Імбрык «Зброя ВКЛ»

Вытанчаныя абрысы імбрыка з выявамі алебардаў XV ст., бярдыша XV ст., рукаяцямі мячоў, у тым ліку вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога і гербом «Калюмны» дадуць натхненне Вам і Вашай кампаніі на доўгія задушэўныя размовы пра самае галоўнае ў жыцці. Ён будзе надзейна ахоўваць ваш спакой і дабрабыт нават тады, калі проста будзе стаяць на паліцы, задраўшы з рыцарскім гонарам носік.

Для даведкі: меч – клінковая сякучая зброя з адкрытай рукаяццю і крыжавінай. Меч доўгія часы заставаўся найбольш ВКЛ у ХV-ХVІ стагоддзях найбольшай папулярнасцю карысталіся доўгія мячы з масіўным клінком і палутараручнай ці двухручнай рукаяццю. Мячамі з двухручнай рукаяццю практычна немагчыма валодаць адной рукой па прычыне іх значных памераў, вагі і адмысловай канструкцыі. Даўжыня рукаяці такіх мячоў перавышае 18 см, а агульная даўжыня такога мяча можа скаладаць 200 см і болей. У ХVІ стагоддзі папулярнасць мячоў у ВКЛ паступова стала скарачацца з-за таго, што цэнтр ваенных сутыкненняў пачаў перасоўвацца з захаду на ўсход дзяржавы. А там даводзілася біцца ў асноўным з лёгкаўзброеным праціўнікам, супраць якога вялікія і цяжкія мячы, якімі наносяць рэдкія сакрушальныя ўдары, неэфектыўныя.

Кубак «Зброя ВКЛ»

Кубак «Зброя ВКЛ»

Танклявы белы кубак з выявамі алебардаў XV ст., алебарды XVI ст., бердыша XV ст., партызанаў XV-XVI стст. пасуе да любога напою. Прыняць пачастунак у такім кубку – гонар для госця і пашана для сябра. Кубак з Калюмнамі выклікае павагу і нагадвае пра адвечныя каштоўнасці.

Алебарда – спалучэнне кап’я, сякеры і крука, самы папулярны від калюча-сякучай дрэўкавай зброі, у Вялікім княстве Літоўскім з’яўлялася атрыбутам выключна пешых ваяроў. Алебарда прызначалася для сцягвання вершніка з каня. З позняга сярэднявечча да нашых дзён алебарду выкарыстоўваюць як парадна-цэрыманіяльную зброю.

Партызан альбо партызана – калюча-сякучая дрэўкавая зброя, што выкарыстоўвалася ў ВКЛ у ХVІ-ХVІІ стагоддзях. Першапачаткова наканечнікі партызаны вырабляліся са старых мячовых клінкоў. Але партызаны, у адрозненьні ад алебардаў, выкарыстоўваліся ў Вялікім княстве Літоўскім рэдка.

Сподак «Зброя ВКЛ»

Сподак «Зброя ВКЛ»

Элегантны сподак з гербом «Калюмны» дасць надзейнае апірышча кубку і падкрэсліць адмысловы густ ласунка. Але адметныя сімвалы сподка дазваляюць трактаваць утылітарнае прызначэнне посуду шырэй – ён просіцца на сцяну, каб адтуль з гонарам нагадваць пра слынныя старонкі гсторыі.

Герб «Калюмны» – адзін з дзяржаўных сімвалаў Вялікага княства Літоўскага: у чырвоным полі тры белыя слупы, злучаныя ўнізе. Паводле легенды, гэты герб прывезены з Рыма. «Калюмны» сустракаюцца на манетах ВКЛ з ХІV стагоддзя. У час княжання Гедыміна герб атрымаў таксама назву «Слупы Гедыміна». «Калюмны» выкарыстоўваліся поруч з «Пагоняй». У Грунвальдскай бітве 1410 года з 40 харугваў ВКЛ 10 былі з выявай «Калюмнаў».

Мыльніца «Зброя ВКЛ»

Мыльніца «Зброя ВКЛ»

Трэндавая белая мыльніца з выявамі алебарды XVI ст., бердыша XV ст., суліцы і пікі прыме ў свае абдымкі любы гатунак мыла KARALI, падкрэсліць яго водар і перадасць цяпло рук майстра.

Бердыш – старадаўняя халодная зброя ў выглядзе сякеры з адным лязом у форме паўмесяца і з доўгім драўляным дрэўкам. У ВКЛ бердыш прыйшоў са Старажытнага Усходу. У ХV-ХVІІІ стагоддзях бердыш стаўся масавай зброяй гараджан і сялян-паўстанцаў, гарадской варты і брамнікаў. З укарочаным і патоўшчаным дрэўкам бердыш выкарыстоўваўся як сякера для пабудовы драўлянай агароджы ваеннага лагеру, стварэння лясных засек і завалаў. Бердыш служыў таксама падстаўкай-фаркетам для вядзення агню з агнястрэльнай зброі.

Суліца – гэта від кароткай кідальна-дрэўкавай зброі, нешта сярэдняе паміж стралой і дзідай. Суліца складаецца з жалезнага наканечніка даўжынёй 20 см і дрэўка даўжынёй 1,2 - 1,5 м. На мяжы XIV-XV cтагоддзяў суліца была настолькі пашыранай зброяй у Вялікім княстве Літоўскім, што падчас Грунвальдскай бітвы 1410 г. палякі прынялі крыжацкія войскі за літоўскія атрады.

Шклянка «Зброя ВКЛ»

Шклянка «Зброя ВКЛ»

Устойлівая белая шклянка з выявамі алебардаў XV ст., партызанаў XV-XVI стст., пікі і гербом “Калюмны” абуджае цёплыя ўспаміны пра мінулае. Яе хочацца абдымаць дзвюма рукамі і падносіць на твару, заплюшчыўшы вочы ў прадчуванні асалоды.

Піка – халодная зброя, разнавіднасць доўгай дзіды. У асноўным выкарыстоўвалася для прабівання металічнага даспе- ха. Піка са старажытных часоў была на ўзбраенні пяхоты і кавалерыі. Пікамі здабывалася перамога ў знакамітай Грунвальдскай бітве. Адметна, што кавалерыя чырвонай арміі выкарыстоўвала пікі да 1930-ых гадоў.

Аўтары калекцыі – Галіна Яшчанка і кераміст Вольга Раманюк.

Школа KARALI

Мы шукаем суседзяў

Брэнд KARALI пачаў свой шлях у 2012 годзе з вытворчасці мыла і парцаляны. З часам наша вытворчасць пераехала са сталіцы ў сапраўдную беларускую вёску (хутар) за 42 км ад Мінска.... Гэта змяніла нас і падштурхнула развівацца ў новым накірунку, а цяпер – і дзяліцца лакацыяй з Вамі. Сёння KARALI – гэта адчыненая вытворчасць, куды кожны можа прыехаць і пабачыць, як мы робім мыла і парцаляну.

KARALI – першае адчыненае прадпрыемства, што размясцілася ў будынку былой драўлянай школы 1930 года пабудовы. Валанцёрскімі сіламі мы аднаўляем стары будынак, імкнучыся захаваць яго аўтэнтычнасць. Пры гэтым ствараем месца пад розныя патрэбы яго карыстальнікаў: у нас можна папрацаваць і адпачыць, у будынку і на паветры! Зараз мы шукаем сяброў і суседзяў. Вы можаце правесці на Школе сваё мерапрыемства.

Што можна зрабіць у нас на Школе KARALI? Пакуль толькі летні фармат: летнік, намётавы гарадок ці адмысловыя сустрэчы, карпаратыўныя і прыватныя, якія будуць адпавядаць Вашым патрэбам. Мы знаходзімся на хутары пасярод поля на тэрыторыі прыблізна 3 гектары з прыгожымі відамі. Тэлефануйце і мы абавязкова знойдзем агульную мову! +375 29 626 41 62 (Серж).

Праект ReThink Belarus

У 2018 годзе мы запусцілі праект ReThink Belarus, які прызваны аб’ядноўваць вакол сябе праактыўных беларусаў і беларусак і паляпшаць імідж Беларусі за мяжой.... У межах праекта мы запрашаем Вас на ангельскамоўную пляцоўку для людзей з розных куткоў свету, каб разам (пера)асэнсаваць Беларусь.

Мы радыя дзяліцца, аб’ядноўвацца, дапамагаць адно адному і вучыцца разам адчуваць ды ствараць вартую і сапраўдную Беларусь. Пачынаючы з сябе.

супрацоўніцтва

Па пытаннях рэалізацыі

Па пытаннях рэалізацыі

мыла і парцаляны KARALI тэлефануйце +375 29 685 52 39 (Сяржук)

KARALI абвяшчае конкурс

KARALI абвяшчае конкурс

на новы дызайн запакоўкі для мыла і парцаляны.

Па пытаннях арэнды

Па пытаннях арэнды

і правядзення мерапрыемстваў тэлефануйце +375 29 626 41 62 (Серж)

ДЗЕ НАБЫЦЬ

Філасофія KARALI

Карáлі – каштоўная нізка, надзяваная на шыю. Яна – набор розных элементаў, якія разам ствараюць цэльную кампазіцыю, здольныя ўзаемна падкрэсліць прыгажосць адно аднога....

KARALI – цалкам беларускі брэнд, прыдуманы і створаны беларусамі. Кожны гатунак мыла і калекцыя парцаляны KARALI мае назву і гісторыю, прысвечаную адметнай з’яве беларускай культуры. Прадукцыя KARALI ствараецца рукамі, невялікімі партыямі і з якасных інгрэдыентаў.

KARALI – сацыяльнае прадпрыемства, якое ўкладае свой прыбытак у развіццё лакальнай супольнасці. Пры арганізацыі сваёй дзейнасці мы арыентуемся на мэты ўстойлівага развіцця ААН.

Мы лічым, што кожны прадукт, кожная ініцыятыва, кожны асобны чалавек – як тая пацерка на каралях – адметны і цэнны сам па сабе, але стварае яшчэ большую каштоўнасць у сукупнасці з іншымі, бо так ён здольны не толькі прадэманстраваць сябе, але і адцяніць вартасць свайго наваколля.