Па пытаннях рэалізацыі

Тут Вы зможаце даведаца пра аптовыя кошты і дамовіцца на першую пастаўку. Акром таго, мы адкрытыя для B2B-супрацоўніцтва, і пры неабходнасці дапаможам Вам дапрацаваць і рэалізаваць Вашую задуму. Напрыклад, выпусціць наша мыла з Вашым лагатыпам. Мы маем досвед супрацы з гатэлямі і салонамі прыгажосці, пастаўлялі мыла KARALI ў якаясці падарункаў гасцям на вяселлі, а аднойчы нават, дзякуючы ўважлівасці і водгуку нашага замоўцы, дапасавалі склад прадукта, і зрабілі яго больш экалагічным. Так, флексібельнасць нашага малога бізнеса дазваляе шукаць індывідуальныя рашэнні.

Па пытаннях рэалізацыі мыла і парцаляны KARALI тэлефануйце +375 29 108-54-34 (Кастусь).

Зладзіць мерапрыемства

Калі Вы асоба ці ініцыятыва, што акурат шукае пляцоўку для рэалізацыі сваёй ідэі – незалежна ад таго, на якой стадыі распрацоўкі Вы знаходзіцеся і якімі рэсурсамі валодаеце – звяртайцеся, мы знойдзем магчымасць паспрыяць Вашаму развіццю ці, прынамсі, зладзім для Вас індывідуальную кансультацыю. Завітвайце, натхняйцеся, знаходзьце аднадумцаў і развівайцеся.

Звязацца з намі

TAA "Шляхетныя вырабы", пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдадзена Мінскім гарвыканкамам 04.05.2012, УНП 191754431

Юрыдычны адрас і адрас вытворчасці: Валожынскі раён, в. Карнюткі, д. 15, 222369, Мінская вобласць, Беларусь

Дырэктар: Кастусь Кірыленка

Тэл.: +375 29 685 52 39, +375 29 626 41 62

Мы ніколі не перададзім вашу электронную пошту нікому іншым.