Парцаляна KARALI

Калекцыі парцаляны KARALI адмыслова распрацаваныя, каб дадаць у вашую прастору часцінку шляхетнай беларускай культуры.

Гэты прадукт трапіў да беларускага пакупніка ў чэрвені 2013 года са з’яўленнем дзвюх калекцый – «Выцінанка» і «Зброя ВКЛ». Парцаляна KARALI атрымала гран-пры на чацвёртым фестывалі беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!

На дадзены момант парцаляна робіцца выключна пад замову. Тэрмін вырабу – да 1 месяца.

Па пытаннях парцаляны KARALI тэлефануйце +375 29 108-54-34 (Кастусь).

Калекцыя «Выцінанка»

Парцаляна KARALI, упрыгожаная арнаментальнай выцінанкай з выявай Дрэва жыцця і кахання – абярэг Вашай сям’і і сакральны падарунак з глыбокім сэнсам, з найлепшымі зычэннямі доўгага жыцця і ўзаемнага кахання Вашым блізкім.

Раслінны арнамент – надзвычай папулярны матыў выцінанкі. Ён адлюстроўвае хараство прыроды і натхняе, удыхае жыццё ў паперу, у парцаляну. Фантастычныя хітраспляценні галінак, лісточкаў, кветак пераносяць Вас ў свет мрояў. Пільны позірк выхапіць пары птушак на галінках казачнага дрэва. Птушка ў народным уяўленні асацыюецца з вясной, цяплом, святлом. Казачныя птушкі, якія з замілаваннем глядзяць адна адной у вочы – старажытны сімвал узаемнага кахання.

Калекцыя «Зброя ВКЛ»

Парцаляна KARALI калекцыі «Зброя ВКЛ» створаная пад уздзеяннем магіі эпохі рыцарства, сярэднявечча. Спадчына Вялікага Княства Літоўскага здабывалася мячамі, суліцамі, пікамі, алебардамі, бердышамі, сякерамі і мужнасцю адважных ваяроў.

Рыцары ў сярэднявеччы былі найзаможнейшай часткаю шляхты. Іх правы рэгламентаваліся законам. Найгалоўнейшымі з рытуалаў былі цырымонія рыцарскага пасвячэння і турніры. Асабліва часта турніры, ладжаныя паводле класічных еўрапейскіх правілаў, адбываліся ў Вільні за гаспадаром Жыгімонтам Аўгустам. У 1547 годзе на вялікія рыцарскія спаборніцтвы ў сталіцу Вялікага Княства з'ехаліся арыстакраты з дзесяці краінаў. У турнірных міжбоях выступаў сам вялікі князь. Беларуская шляхта лічыла сябе нашчадкамі ваяўнічых, вольных і ўдачлівых сарматаў, якія за тысячу гадоў да гэтага былі ўладарамі велізарных еўрапейскіх абшараў і кідалі выклік самому Рыму. Беларуская шляхта кіравалася дэвізам «Жыццё – Айчыне, гонар – нікому!».