Школа KARALI

Брэнд KARALI пачаў свой шлях у 2010 годзе з вытворчасці мыла і парцаляны. З часам наша вытворчасць пераехала са сталіцы ў сапраўдную беларускую вёску. Гэта змяніла нас і падштурхнула развівацца ў новым накірунку – ствараць пляцоўку для аднадумцаў у былой школе ў маленькай вёсцы за 40 км ад Мінска.

Па пытаннях школы KARALI тэлефануйце +375 29 626-41-62 (Серж)

Віртуальная экскурсія

Што можна зрабіць у нас на Школе KARALI? Пакуль толькі летні фармат: летнік, намётавы гарадок ці адмысловыя сустрэчы, карпаратыўныя і прыватныя, якія будуць адпавядаць Вашым патрэбам. Мы знаходзімся на хутары пасярод поля на тэрыторыі прыблізна 3 гектары з прыгожымі відамі.

Праект ReThink Belarus

У 2018 годзе мы запусцілі праект ReThink Belarus, які прызваны аб’ядноўваць вакол сябе праактыўных беларусаў і беларусак і паляпшаць імідж Беларусі за мяжой. У межах праекта мы запрашаем Вас на ангельскамоўную пляцоўку для людзей з розных куткоў свету, каб разам (пера)асэнсаваць Беларусь.

Мы радыя дзяліцца, аб’ядноўвацца, дапамагаць адно адному і вучыцца разам адчуваць ды ствараць вартую і сапраўдную Беларусь. Пачынаючы з сябе.