Чырвоныя парэчкі

Яркі ягадны водар.

Чырвоныя парэчкі прыйшлі да нас з краінаў Заходняй Еўропы і трывала замацаваліся ў мясцовай традыцыі. Гронкі бліскучых ягад, аздобленыя пышным лісцем, натуральна пачуваюцца ў шляхецкім садзе і на беразе лясной рачулкі, пры каралеўскім стале і на карціне славутага мастака, у салодкім дэсерце і духмяным напоі…

Для аматараў прыроднай мастацкасці.

Кардонная скрынка. Склад: рыцынавы алей, вада, пальмавы алей, пальмаядравы алей, аліўкавы алей, гідравокіс натрыю, какосавы алей, алей міндаля, масла какавы, парфумаваная кампазіцыя, мінеральны пігмент.

Панна Нясвіжа

Глыбокі салодкі водар.

Чароўная прыгажосць Барбары Радзівіл славілася на ўсё Вялікае Княства Літоўскае. Гісторыя кахання панны Нясвіжа і караля Жыгімонта ІІ Аўгуста да сёння ахутана таямніцамі ды легендамі.

Для тых, хто адчувае сваю жаноцкасць і вабнасць.

Папяровая запакоўка. Склад: вада, пальмавы алей, рыцынавы алей, аліўкавы алей, пальмаядравы алей, гідравокіс натрыю, кукурузны алей, какосавы алей, масла шы, масла какавы, актываваны вугаль, парфумаваная кампазіцыя.

Ружа-кветка

Мыла KARALI ствараецца рукамі “з нуля”, невялікімі партыямі і з якасных інгрэдыентаў.

У адрозненні ад прымысловай вытворчасці, пры ручным вырабе мыла пасля таго, як асноўныя тлушчы змешаны са шчолаччу і рэакцыя пайшла, у склад можна дадаць іншыя карысныя алеі і рэчывы. Гэтая дадатковая сумесь алеяў называецца ператлушч і яе аб’ём у мыле ручнога вырабу складае 3-10% ад масы асноўных тлушчоў (у мыла ручнога вырабу KARALI ўводзіцца 10% ператлушчу). Алеі і іншыя рэчывы з ператлушчу з’яўляюцца актыўнымі інгрэдыентамі і робяць дадатковы карысны ўплыў на скуру.

У такой запакоўцы выпускаецца лінейка квадратнага мыла KARALI.