Замовіць мыла з дастаўкай можна ў афіцыйнага прадстаўніка KARALI:

Памацаць, панюхаць ды набыць наша мыла ў Беларусі можна ў наступных крамах:

МЕНСК

Крама «symbal.by», пр-т Машэрава, 18

Крама «Honar», вул. Куйбышава, 22 корпус 6 памяшканне 106

Крама "Мой модны кут", ГЦ "Маскоўска-венскі", пр-т Незалежнасці, 58, пав. 333, 3-ці паверх

Крама «Mushi shop», вул. Няміга, 3, пав. 97

Сувенірная крама ў музеі «Краіна Міні», пр-т Незалежнасці, 25 (Галоўны ўваход Палаца прафсаюзаў)

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, вул. Я.Купалы, 4

Крама «Свая Атмасфера», вул. Архітэктара Заборскага, д.3

Крама «Рагна», вул. Сухая, 4

Імбрык.by

Крама «АРТ-Кропка», вул. Зыбіцкая, 8/1

Крама «Вялікі дзякуй», вул. Кастрычніцкая, 23А (ст. м. Першамайская)

Крама «Бьюти Апотека» у ГЦ «Palazzo», вул. Цiмiразева 74A, мiнус 1 паверх

Крама «Бьюти Апотека» у ГЦ «МоМо», Партызанскi прасп., 150А, 1 паверх

Буцiк «Balmessence» у ГЦ «Palazzo», вул. Цiмiразева 74A, 1 паверх

Буцiк «Balmessence» у ГЦ «Green City», прасп. Прытыцкага 156, 1 паверх

Буцiк «Balmessence» у ГЦ «Dana Mall», вул. Мсціслаўца 11, 2 паверх

Буцiк «Balmessence», вул. Гарадскi Вал, 8


БЕРАСЦЕ

Сувенірная крама на аўтавакзале ў Берасці, вул. Арджанікідзе 12


НЯСВІЖ

Сувенірная крама на тэрыторыі Нясвіжскага замка, вул. Замкавая, 2

Набыць парцаляну

Кожны парцалянавы прадмет патрабуе руплівай працы майстра: адліўкі, шліфоўкі, зачысткі, глазуроўкі ды іншай ручной апрацоўкі. У выніку парцаляна KARALI атрымліваецца празрыстай, тонкай, белай і вытанчанай. Праз рэльефы і дэколі на кубках, сподках, імбрыках, мыльніцах і шклянках KARALI Вы дакраняцеся да вытанчаных узораў выцінанак, шляхетных формаў княскіх коп’яў і дзідаў ды іншых адметнасцяў беларускай культуры і гісторыі: іх цікава абмеркаваць з сябрамі, з імі важна пазнаёміць дзяцей, іх прыемна прэзентаваць гасцям з-за мяжы. Кожная калекцыя парцаляны KARALI адмыслова распрацаваная, каб дадаць у вашую прастору часцінку шляхетнай беларускай культуры.

На дадзены момант парцаляна робіцца выключна пад замову. Тэрмін вырабу – да 1 месяца.

Замовіць парцаляну можна па тэлефоне +375 29 685-52-39 (Сяржук)

Арэндаваць прастору

Вы можаце, напрыклад, стаць нашымі суседзямі па арэндзе, зладзіць нэтворкінг ці выездны каворкінг для сваёй каманды, арганізаваць літаратурныя чытанні на прыродзе, выязныя творчыя майстэрні, ёга-выходныя, ці нават прыехаць на тыдзень усёй трупай на рэпетыцыю сваёй новай тэатральнай пастаноўкі. Ці, можа, згуляць свой першы дзіджэйскі сэт альбо правесці хакатон на прыродзе? Мы стварылі вельмі гнуткія ўмовы для арэнды Школы KARALI, кошты пачынаюцца ад 0 бел. рублёў (нуля беларускіх рублёў). Наша сацыяльная скіраванасць дазваляе скарыстацца Школай KARALI нават тым ініцыятывам, якія не маюць бюджэта на арэнду, проста пераканайце нас, што Ваша справа вартая таго, каб Вас падтрымаць!

Па пытаннях арэнды звяртайцеся па тэлефоне +375 29 626-41-62 (Серж)