ФІЛАСОФІЯ KARALI


Каралі – нізка каштоўных камянёў, надзяваная на шыю. Гэтая аздоба – адна з найбольш старажытных: у далёкім Марока знойдзены каралі з ракавінак, якім 82 тысячы год. Улюбёная цацка для дзяцей, адметнае ўпрыгожанне, таямнічы абярэг, пацеры для тых, што шукае сэнс і раўнавагу…
Твае KARALI толькі для цябе!


KARALI – якасныя рэчы, якія нясуць беларускасць


Галоўны сэнс існавання прадуктаў KARALI – у распаўсюдзе ведаў пра з’явы беларускай культуры і гісторыі. А таксама ў развіцці пачуцця гонару беларусаў за сваё: праз стварэнне прыгожых рэчаў, якія адпавядаюць найвышэйшаму стандарту якасці – і пры гэтым робяцца беларусамі і ў Беларусі! Цяпер у адказ на пытанне: “А што ў Беларусі ёсць якаснага і свайго?” – вы нязмушана назавяце KARALI.


KARALI – рэчы, якія зроблены рукамі з найлепшых матэрыялаў


Усе прадукты KARALI робяцца невялікімі партыямі ўручную з матэрыялаў найлепшага гатунку, каб у выніку вы і вашыя блізкія атрымалі эксклюзіўныя рэчы выдатнай якасці.


KARALI – шляхетныя прадукты, якія ствараюць атмасферу


Прадукты KARALI – прыгожыя і вытанчаныя. Кожная лінія прадуктаў KARALI мае адметную канцэпцыю і дасканалы дызайн. Прадукты KARALI зарэкамендавалі сябе як шляхетны падарунак з глыбокім сэнсам. Яны нясуць прыгажосць і утульнасць, напаўняюць вашую прастору зместам і апавядаюць гісторыю.