KARALI

KARALI (бел. карáлі – каштоўная нізка, надзяваная на шыю) – цалкам беларускі брэнд, заснаваны ў 2010 годзе. Рукамі, невялікімі партыямі і з якасных інгрэдыентаў мы ствараем мыла і парцаляну. Дарыце настрой сабе і блізкім з дапамогай прадукцыі KARALI.

Мыла KARALI

Мыла KARALI – натуральны і карысны прадукт, зроблены рукамі з раслінных маслаў і алеяў.Мы рупліва падбіралі склад і водар мыла, натхнёна гуляліся з яго формай і колерам, каб нарэшце Вы атрымалі прадукт, карыстанне якім прыносіць асалоду кожнага дня.

Мыла KARALI гатуецца крафтавым, ручным спосабам, без выкарыстання прамысловай мыльнай асновы, а выключна “з нуля” шляхам змешвання шчолаку і раслінных алеяў і маслаў, такіх як: рыцынавы, аліўкавы, какосавы, пальмавы і іншых. У складзе мыла КARALI няма штучных, нафтахімічных, мінеральных і жывельных тлушчоў, няма кансервантаў, лаўрыл- і лаўрэтсульфатаў, сульфанатаў ды іншых сінтэтычных дэтэргентаў.

У дадатак, у мыла KARALI мы кладзем да 10% дадатковага аб’ему алеяў і маслаў (ператлушч), якія не амыляюцца шчолакам, а застаюцца жывымі актыўнымі інгрэдыентамі і насычаюць скуру карыснымі рэчывамі і змягчаюць яе. У выніку Вы маеце мыла KARALI, якое адпавядае ўсім стандартам якасці і бяспекі, добра мые скуру і ў той жа час максымальна змягчае і сілкуе яе.

Мыла KARALI выпускаецца ў папяровай, кардоннай і бляшанай запакоўцы. Выбірайце мыла і запакоўку для сваіх патрэбаў!

Парцаляна KARALI

Парцаляна KARALI – унікальная для Беларусі шляхетная парцаляна ручнога вырабу. Як посуд, так і аксесуары для ваннага пакоя робяцца з найлепшых парцалянавых масаў.

Праз рэльефы і дэколі на кубках, сподках, імбрыках, мыльніцах і шклянках KARALI Вы дакраняцеся да вытанчаных узораў выцінанак, шляхетных формаў княскіх коп’яў і дзідаў ды іншых адметнасцяў беларускай культуры і гісторыі: іх цікава абмеркаваць з сябрамі, з імі важна пазнаёміць дзяцей, іх прыемна прэзентаваць гасцям з-за мяжы.

Школа KARALI

KARALI – сацыяльнае прадпрыемства, якое ўкладае свой прыбытак у развіццё лакальнай супольнасці.

Мы першае прадпрыемства, што размясцілася ў будынку былой драўлянай школы 1930 года пабудовы. Валанцёрскімі сіламі мы аднаўляем стары будынак, імкнучыся захаваць яго аўтэнтычнасць. Вы можаце правесці на хутары KARALI сваё мерапрыемства.

Наша сацыяльная скіраванасць дазваляе скарыстацца Школай KARALI нават тым ініцыятывам, якія не маюць бюджэта на арэнду, проста пераканайце нас, што Ваша справа вартая таго, каб Вас падтрымаць!