ЦУД НА КАЛЯДЫ

Цёплы святочны водар.

Каляды – чароўнае свята, поўнае вобразаў, мараў, чаканняў. З самага дзяцінства мы ведаем: жаданне, загаданае пад каляднай зоркай, абавязкова збудзецца!


Для дзяцей і дарослых, што помняць пра цуд.


Мыла, якое Вы абралі, зроблена рукамі з натуральных маслаў і алеяў, падораных прыродай. У яго складзе няма штучных, нафтахімічных і жывёльных тлушчоў, няма кансервантаў, лаўрыл- і лаўрэтсульфатаў, сульфанатаў ды іншых сінтэтычных дэтэргентаў. Кожны наш рэцэпт – унікальная прапорцыя выключна раслінных маслаў і алеяў з разнастайнай палітрай карыснага ўплыву на скуру.


Склад: вада*, пальмаядравы алей*, пальмавы алей*, рыцынавы алей*, аліўкавы алей*, гідравокіс натрыю, кукурузны алей*, масла манга*, масла какавы*, цынамон*, парфумаваная кампазіцыя
* Натуральны інгрэдыент, без хімічных складнікаў і дадаткаў.


Актыўныя інгрэдыенты

Масла манга
радзіма манга (Mangifera indica) – дзіўная, загадкавая Індыя. Масла манга здабываюць з насення, якое месціцца ў костках салодкага духмянага плода. Масла манга ўвільгатняе, змякчае, абараняе, зажыўляе, супакойвае, амалоджвае скуру. Забяспечвае працяглае інтэнсіўнае ўвільгатненне, стабілізуе клеткавае дыханне.
Масла какавы
вырабляецца з цёртых бабоў шакаладнага дрэва (Theobroma cacao). Менавіта ў гэтым рэчыве хаваецца сакрэт маладосці жанчын Паўднёвай Амерыкі. Масла какавы танізуе, увільгатняе, абараняе, зажыўляе, амалоджвае скуру. Дапамагае ў барацьбе са зморшчынкамі, расцяжкамі, цэлюлітам.
Аліўкавы алей
адзін з найбольш старажытных і надзейных касметычных сродкаў. Вырабляецца з пладоў алівы еўрапейскай (Olea europaea). Грэкі-эліны называлі яго «вадкім золатам». Аліўкавы алей ўвільгатняе, сілкуе, змякчае, ачышчае, амалоджвае скуру. Добра ўсмоктваецца, не забівае поры, дае скуры магчымасць дыхаць. Не выклікае алергічных рэакцый.


Мы паклапаціліся, каб кожнае мыла максімальна ўвільгатняла і насычала скуру карыснымі рэчывамі алеяў, добра мылілася і давала крэмавую пену, але ў той жа час ачышчала і было дастаткова цвёрдым.


Намінальная маса кавалку мыла - 80 грам. Дыаметр кавалку - 7 см.


ЗАМОВІЦЬ МЫЛА KARALI МОЖНА ПА ТЭЛЕФОНАХ +375-29-685 52 39 (Velcom), +375-33-378 69 18 (МТС) ЦІ ПРАЗ САЙТ