ЧЫРВОНЫЯ ПАРЭЧКІ

Яркі ягадны водар.

Чырвоныя парэчкі прыйшлі да нас з краінаў Заходняй Еўропы і трывала замацаваліся ў мясцовай традыцыі. Гронкі бліскучых ягад, аздобленыя пышным лісцем, натуральна пачуваюцца ў шляхецкім садзе і на беразе лясной рачулкі, пры каралеўскім стале і на карціне славутага мастака, у салодкім дэсерце і духмяным напоі…


Для аматараў прыроднай мастацкасці.


Мыла, якое Вы абралі, зроблена рукамі з натуральных маслаў і алеяў, падораных прыродай. У яго складзе няма штучных, нафтахімічных і жывёльных тлушчоў, няма кансервантаў, лаўрыл- і лаўрэтсульфатаў, сульфанатаў ды іншых сінтэтычных дэтэргентаў. Кожны наш рэцэпт – унікальная прапорцыя выключна раслінных маслаў і алеяў з разнастайнай палітрай карыснага ўплыву на скуру.


Склад: рыцынавы алей*, вада*, пальмавы алей*, пальмаядравы алей*, аліўкавы алей*, гідравокіс натрыю, какосавы алей*, алей міндаля*, масла какавы*, парфумаваная кампазіцыя, мінеральны пігмент*
* Натуральны інгрэдыент, без хімічных складнікаў і дадаткаў.


Актыўныя інгрэдыенты

Алей міндаля
вырабляецца з ядраў салодкага і горкага міндаля (Prunus dulcis / Prunus amygdalus / Amygdalus communis). Алей міндаля – універсальны сродак: увільгатняе, сілкуе, змякчае, ачышчае скуру. Значна запавольвае працэс старэння. Дапамагае зняць раздражненне, пазбыцца лушчэння, пашыраных пораў, неглыбокіх зморшчынак.
Масла какавы
вырабляецца з цёртых бабоў шакаладнага дрэва (Theobroma cacao). Менавіта ў гэтым рэчыве хаваецца сакрэт маладосці жанчын Паўднёвай Амерыкі. Масла какавы танізуе, увільгатняе, абараняе, зажыўляе, амалоджвае скуру. Дапамагае ў барацьбе са зморшчынкамі, расцяжкамі, цэлюлітам.
Аліўкавы алей
адзін з найбольш старажытных і надзейных касметычных сродкаў. Вырабляецца з пладоў алівы еўрапейскай (Olea europaea). Грэкі-эліны называлі яго «вадкім золатам». Аліўкавы алей ўвільгатняе, сілкуе, змякчае, ачышчае, амалоджвае скуру. Добра ўсмоктваецца, не забівае поры, дае скуры магчымасць дыхаць. Не выклікае алергічных рэакцый.


Мы паклапаціліся, каб кожнае мыла максімальна ўвільгатняла і насычала скуру карыснымі рэчывамі алеяў, добра мылілася і давала крэмавую пену, але ў той жа час ачышчала і было дастаткова цвёрдым.


Намінальная маса кавалку мыла - 80 грам. Дыаметр кавалку - 7 см.


ЗАМОВІЦЬ МЫЛА KARALI МОЖНА ПА ТЭЛЕФОНАХ +375-29-685 52 39 (Velcom), +375-33-378 69 18 (МТС) ЦІ ПРАЗ САЙТ