Пахне Чабор

Пахне Чабор
Click to enlarge
Кошт: 9.99 руб.

Purchase

Апісанне

ПАХНЕ ЧАБОР

Цёплы кветкавы водар.

Гарачым духмяным летам па сонечных узлесках і стромкіх берагах квітнее зёлка-чабор. Яе мядовы водар гаіць і абуджае найдаражэйшыя ўспаміны: звонкую маладосць, трапяткую радасць першага кахання, яснае адчуванне блізкага шчасця.

Для шчырых і маладых.

Мыла, якое Вы набылі, зроблена рукамі з натуральных маслаў і алеяў, падораных прыродай. У яго складзе няма штучных, нафтахімічных і жывёльных тлушчоў, няма кансервантаў, лаўрыл- і лаўрэтсульфатаў, сульфанатаў ды іншых сінтэтычных дэтэргентаў. Кожны наш рэцэпт – унікальная прапорцыя выключна раслінных маслаў і алеяў з разнастайнай палітрай карыснага ўплыву на скуру.

Склад: вада*, касторавы алей*, пальмавы алей*, какосавы алей*, аліўкавы алей*, кукурузны алей*, гідравокіс натрыю, масла шы*, алей міндаля*, масла вінаграднай косткі*, парфумаваная кампазіцыя, мінеральны пігмент*
* Натуральны інгрыдыент, без хімічных складнікаў і дадаткаў

Масла міндаля
вырабляецца з ядраў салодкага і горкага міндаля (Prunus dulcis / Prunus amygdalus / Amygdalus communis). Масла міндаля – універсальны сродак: увільгатняе, сілкуе, змякчае, ачышчае скуру. Значна запавольвае працэс старэння. Дапамагае зняць раздражненне, пазбыцца лушчэння, пашыраных пораў, неглыбокіх зморшчынак.
Масла шы
дрэва шы (Butyrospermum parkii) - адзін з найкаштоўнейшых скарбаў афрыканскіх народаў. Масла з мякаці костак пладоў шы дапамагае захаваць натуральную прыгажосць нават пры гарачым клімаце. Масла шы ўвільгатняе, сілкуе, змякчае, зажыўляе і амалоджвае скуру. Транспартуе актыўныя інгрэдыенты ў глыбейшыя пласты скуры. Хутка ўсмоктваецца, не пакідае непрыемнага адчування тлустасці.
Аліўкавы алей
адзін з найбольш старажытных і надзейных касметычных сродкаў. Вырабляецца з пладоў алівы еўрапейскай (Olea europaea). Грэкі-эліны называлі яго «вадкім золатам». Аліўкавы алей ўвільгатняе, сілкуе, змякчае, ачышчае, амалоджвае скуру. Добра ўсмоктваецца, не забівае поры, дае скуры магчымасць дыхаць. Не выклікае алергічных рэакцый.


Мы паклапаціліся, каб кожнае мыла максімальна ўвільгатняла і насычала скуру карыснымі рэчывамі алеяў, добра мылілася і давала крэмавую пену, але ў той жа час ачышчала і было дастаткова цвёрдым.

Намінальная маса кавалку мыла - 80 грам. Дыаметр кавалку - 7 см.


Замовіць можна па тэлефонах +375-29-685 52 39 (Velcom), +375-33-378 69 18 (МТС) ці праз сайт.

Дастаўка па Мінску:
▪ Поштай накладзеным плацяжом - бясплатна незалежна ад колькасці замоўленых кавалкаў мыла.
▪ Кур'ерам - бясплатна пры замове ад 4-х кавалкаў мыла, пры замове 1-2-3 кавалкаў каштуе 3.00 руб.


Дастаўка па Беларусі:
▪ Поштай накладзеным плацяжом - бясплатна незалежна ад колькасці замоўленых кавалкаў мыла.
▪ Кур'ерам - не ажыццяўляецца.


Таксама магчымы самавывыз з вул. Ракаўскай, 34 у Мінску у дамоўлены час.

ІП Яшчанка Г.М. Пасведчанне аб дзяржаўная рэгістрацыі УНП 691355517 ад 17.06.2011
Адрас для паштовай карэспандэнцыі: в. Карнюткі 11, Валожынскі раён, Мінская вобласць, Беларусь.
Кантактны тэлефон: +375-44-7307904.
Пасведчанне аб дзяржаўная гігіенічнай рэгістрацыі прадукцыі Міністрэства аховы здароўя
№ BY.70.07.01.001.E.0011828.11.11 ад 28.11.2011, № BY.70.07.01.001.E.0011830.11.11 ад 28.11.2011
№ BY.70.07.01.001.E.0011832.11.11 ад 28.11.2011, № BY.70.07.01.001.E.0011833.11.11 ад 28.11.2011
№ BY.70.07.01.001.E.0011834.11.11 ад 28.11.2011, № BY.70.07.01.001.E.0011835.11.11 ад 28.11.2011
Пасведчанне ад дзяржаўнай дэкларацыі адпаведнасци прадукцыі Беларускага дзяржаўнага інстытута метралогіі
№ ТС BY/112 10.1.2L 003 00186 ад 20.12.2011, дзейнічае да 18.10.2016