ПАПАРАЦЬ

Свежы празрысты водар

У ясную купальскую ноч, сярод роснай буйной травы, зацвітае кветка папараці. Таму, хто яе знойдзе, адкрыецца ўвесь навакольны свет. Адшукай сваю папараць!


Для рашучых і свабодных.


Мыла, якое Вы абралі, зроблена рукамі з натуральных маслаў і алеяў, падораных прыродай. У яго складзе няма штучных, нафтахімічных і жывёльных тлушчоў, няма кансервантаў, лаўрыл- і лаўрэтсульфатаў, сульфанатаў ды іншых сінтэтычных дэтэргентаў. Кожны наш рэцэпт – унікальная прапорцыя выключна раслінных маслаў і алеяў з разнастайнай палітрай карыснага ўплыву на скуру.


Склад: вада*, аліўкавы алей*, пальмаядравы алей*, пальмавы алей*, рыцынавы алей*, гідравокіс натрыю, кукурузны алей*, какосавы алей*, масла шы*, алей міндаля*, парфумаваная кампазіцыя, мінеральны пігмент*
* Натуральны інгрэдыент, без хімічных складнікаў і дадаткаў.


Актыўныя інгрэдыенты

Масла шы
дрэва шы (Butyrospermum parkii) - адзін з найкаштоўнейшых скарбаў афрыканскіх народаў. Масла з мякаці костак пладоў шы дапамагае захаваць натуральную прыгажосць нават пры гарачым клімаце. Масла шы ўвільгатняе, сілкуе, змякчае, зажыўляе і амалоджвае скуру. Транспартуе актыўныя інгрэдыенты ў глыбейшыя пласты скуры. Хутка ўсмоктваецца, не пакідае непрыемнага адчування тлустасці.
Алей міндаля
вырабляецца з ядраў салодкага і горкага міндаля (Prunus dulcis / Prunus amygdalus / Amygdalus communis). Алей міндаля – універсальны сродак: увільгатняе, сілкуе, змякчае, ачышчае скуру. Значна запавольвае працэс старэння. Дапамагае зняць раздражненне, пазбыцца лушчэння, пашыраных пораў, неглыбокіх зморшчынак.
Аліўкавы алей
адзін з найбольш старажытных і надзейных касметычных сродкаў. Вырабляецца з пладоў алівы еўрапейскай (Olea europaea). Грэкі-эліны называлі яго «вадкім золатам». Аліўкавы алей ўвільгатняе, сілкуе, змякчае, ачышчае, амалоджвае скуру. Добра ўсмоктваецца, не забівае поры, дае скуры магчымасць дыхаць. Не выклікае алергічных рэакцый.


Мы паклапаціліся, каб кожнае мыла максімальна ўвільгатняла і насычала скуру карыснымі рэчывамі алеяў, добра мылілася і давала крэмавую пену, але ў той жа час ачышчала і было дастаткова цвёрдым.


Намінальная маса кавалку мыла - 80 грам. Дыаметр кавалку - 7 см.


ЗАМОВІЦЬ МЫЛА KARALI МОЖНА ПА ТЭЛЕФОНАХ +375-29-685 52 39 (Velcom), +375-33-378 69 18 (МТС) ЦІ ПРАЗ САЙТ