ВАЛОШКІ

Тонкі лагодны водар.

Валошка – радасная кветка, гаючая зорка ў спелым жыце. Старажытныя рымляне далі ёй назву Centaurea cyanus - у гонар міфічнага лекара, кентаўра Хірона. Шчаслівыя сінія вочы, ласкавае сонца, жыццядайнасць роднай зямлі…


Для шчырых і верных.


Мыла, якое Вы абралі, зроблена рукамі з натуральных маслаў і алеяў, падораных прыродай. У яго складзе няма штучных, нафтахімічных і жывёльных тлушчоў, няма кансервантаў, лаўрыл- і лаўрэтсульфатаў, сульфанатаў ды іншых сінтэтычных дэтэргентаў. Кожны наш рэцэпт – унікальная прапорцыя выключна раслінных маслаў і алеяў з разнастайнай палітрай карыснага ўплыву на скуру.


Склад: аліўкавы алей*, вада*, пальмавы алей*, пальмаядравы алей*, гідравокіс натрыю, рыцынавы алей*, какосавы алей*, масла шы*, масла какавы*, парфумаваная кампазіцыя, мінеральны пігмент*
* Натуральны інгрэдыент, без хімічных складнікаў і дадаткаў.


Актыўныя інгрэдыенты

Масла шы
дрэва шы (Butyrospermum parkii) - адзін з найкаштоўнейшых скарбаў афрыканскіх народаў. Масла з мякаці костак пладоў шы дапамагае захаваць натуральную прыгажосць нават пры гарачым клімаце. Масла шы ўвільгатняе, сілкуе, змякчае, зажыўляе і амалоджвае скуру. Транспартуе актыўныя інгрэдыенты ў глыбейшыя пласты скуры. Хутка ўсмоктваецца, не пакідае непрыемнага адчування тлустасці.
Масла какавы
вырабляецца з цёртых бабоў шакаладнага дрэва (Theobroma cacao). Менавіта ў гэтым рэчыве хаваецца сакрэт маладосці жанчын Паўднёвай Амерыкі. Масла какавы танізуе, увільгатняе, абараняе, зажыўляе, амалоджвае скуру. Дапамагае ў барацьбе са зморшчынкамі, расцяжкамі, цэлюлітам.
Аліўкавы алей
адзін з найбольш старажытных і надзейных касметычных сродкаў. Вырабляецца з пладоў алівы еўрапейскай (Olea europaea). Грэкі-эліны называлі яго «вадкім золатам». Аліўкавы алей ўвільгатняе, сілкуе, змякчае, ачышчае, амалоджвае скуру. Добра ўсмоктваецца, не забівае поры, дае скуры магчымасць дыхаць. Не выклікае алергічных рэакцый.


Мы паклапаціліся, каб кожнае мыла максімальна ўвільгатняла і насычала скуру карыснымі рэчывамі алеяў, добра мылілася і давала крэмавую пену, але ў той жа час ачышчала і было дастаткова цвёрдым.


Намінальная маса кавалку мыла - 80 грам. Дыаметр кавалку - 7 см.


ЗАМОВІЦЬ МЫЛА KARALI МОЖНА ПА ТЭЛЕФОНАХ +375-29-685 52 39 (Velcom), +375-33-378 69 18 (МТС) ЦІ ПРАЗ САЙТ