
ВІЛЕНСКАЕ БАРОКА
Віленскае барока – старадаўняе дойлідства дасканалых прапорцый. Стромкія вежы, пластычныя фасады, ажурныя сілуэты... Ты можаш узняцца да нябёсаў, натхненне дае табе крылы!
Для сапраўдных знаўцаў высокага хараства.
Мыла, якое Вы абралі, зроблена рукамі з натуральных маслаў і алеяў, падораных прыродай. У яго складзе няма штучных, нафтахімічных і жывёльных тлушчоў, няма кансервантаў, лаўрыл- і лаўрэтсульфатаў, сульфанатаў ды іншых сінтэтычных дэтэргентаў. Кожны наш рэцэпт – унікальная прапорцыя выключна раслінных маслаў і алеяў з разнастайнай палітрай карыснага ўплыву на скуру.
Склад: аліўкавы алей*, вада*, какосавы алей*, гідравокіс натрыю, рыцынавы алей*, масла шы*, масла манга*, парфумаваная кампазіцыя
* Натуральны інгрыдыент, без хімічных складнікаў і дадаткаў.
Актыўныя інгрэдыенты
Мы паклапаціліся, каб кожнае мыла максімальна ўвільгатняла і насычала скуру карыснымі рэчывамі алеяў, добра мылілася і давала крэмавую пену, але ў той жа час ачышчала і было дастаткова цвёрдым.
Намінальная маса кавалку мыла - 80 грам. Дыаметр кавалку - 7 см.
Дзе набыць прадукцыю брэнда KARALI глядзіце ТУТ.
