ВІЛЕНСКАЕ БАРОКА

Чысты шляхетны водар.

Віленскае барока – старадаўняе дойлідства дасканалых прапорцый. Стромкія вежы, пластычныя фасады, ажурныя сілуэты... Ты можаш узняцца да нябёсаў, натхненне дае табе крылы!


Для сапраўдных знаўцаў высокага хараства.


Мыла, якое Вы абралі, зроблена рукамі з натуральных маслаў і алеяў, падораных прыродай. У яго складзе няма штучных, нафтахімічных і жывёльных тлушчоў, няма кансервантаў, лаўрыл- і лаўрэтсульфатаў, сульфанатаў ды іншых сінтэтычных дэтэргентаў. Кожны наш рэцэпт – унікальная прапорцыя выключна раслінных маслаў і алеяў з разнастайнай палітрай карыснага ўплыву на скуру.


Склад: аліўкавы алей*, вада*, какосавы алей*, гідравокіс натрыю, рыцынавы алей*, масла шы*, масла манга*, парфумаваная кампазіцыя
* Натуральны інгрыдыент, без хімічных складнікаў і дадаткаў.


Актыўныя інгрэдыенты

Рыцынавы алей
вырабляецца з насення клешчавіны звычайнай (Ricinuscommunis) метадам халоднага адціску. Рыцынавы алей сілкуе, змякчае, супакойвае, амалоджвае скуру. Дапамагае пры сухасці, недастатковым увільгатненні, лушчэнні, згрубенні. Вяртае скуры эластычнасць, прыбірае неглыбокія зморшчынкі.
Масла шы
дрэва шы (Butyrospermumparkii) - адзін з найкаштоўнейшых скарбаў афрыканскіх народаў. Масла з мякаці костак пладоў шы дапамагае захаваць натуральную прыгажосць нават пры гарачым клімаце. Масла шы ўвільгатняе, сілкуе, змякчае, зажыўляе і амалоджвае скуру. Транспартуе актыўныя інгрэдыенты ў глыбейшыя пласты скуры. Хутка ўсмоктваецца, не пакідае непрыемнага адчування тлустасці.
Масла манга
радзіма манга (Mangifera indica) – дзіўная, загадкавая Індыя. Масла манга здабываюць з насення, якое месціцца ў костках салодкага духмянага плода. Масла манга ўвільгатняе, змякчае, абараняе, зажыўляе, супакойвае, амалоджвае скуру. Забяспечвае працяглае інтэнсіўнае ўвільгатненне, стабілізуе клеткавае дыханне.
 


Мы паклапаціліся, каб кожнае мыла максімальна ўвільгатняла і насычала скуру карыснымі рэчывамі алеяў, добра мылілася і давала крэмавую пену, але ў той жа час ачышчала і было дастаткова цвёрдым.


Намінальная маса кавалку мыла - 80 грам. Дыаметр кавалку - 7 см.


ЗАМОВІЦЬ МЫЛА KARALI МОЖНА ПА ТЭЛЕФОНАХ +375-29-685 52 39 (Velcom), +375-33-378 69 18 (МТС) ЦІ ПРАЗ САЙТ