Зорка-Венера

Зорка-Венера
Click to enlarge
Кошт: 9.99 руб.

Purchase

Апісанне

ЗОРКА-ВЕНЕРА

Лёгкі класічны водар.
Венера – самая яркая зорка, залатая краса вечаровых і ранішніх нябёсаў. Заранкаю, Мілавіцаю называлі яе нашыя продкі. Чысты сімвал кахання і хараства, яна лучыць позіркі і пачуцці, натхняе на пранікнёныя вершы і ўзнёслыя мелодыі.

Для рамантычных і закаханых.

Мыла, якое Вы набылі, зроблена рукамі з натуральных маслаў і алеяў, падораных прыродай. У яго складзе няма штучных, нафтахімічных і жывёльных тлушчоў, няма кансервантаў, лаўрыл- і лаўрэтсульфатаў, сульфанатаў ды іншых сінтэтычных дэтэргентаў. Кожны наш рэцэпт – унікальная прапорцыя выключна раслінных маслаў і алеяў з разнастайнай палітрай карыснага ўплыву на скуру.

СКЛАД: вада*, аліўкавы алей*, пальмавы алей*, какосавы алей*, касторавы алей*, гідравокіс натрыю, кукурузны алей*, масла манга*, масла какавы*, масла вінаграднай косткі*, парфумаваная кампазіцыя, мінеральны пігмент*, бляск

* Натуральны інгрыдыент, без хімічных складнікаў і дадаткаў

Масла манга
радзіма манга (Mangifera indica) – дзіўная, загадкавая Індыя. Масла манга здабываюць з насення, якое месціцца ў костках салодкага духмянага плода. Масла манга ўвільгатняе, змякчае, абараняе, зажыўляе, супакойвае, амалоджвае скуру. Забяспечвае працяглае інтэнсіўнае ўвільгатненне, стабілізуе клеткавае дыханне.
Масла какавы
вырабляецца з цёртых бабоў шакаладнага дрэва (Theobroma cacao). Менавіта ў гэтым рэчыве хаваецца сакрэт маладосці жанчын Паўднёвай Амерыкі. Масла какавы танізуе, увільгатняе, абараняе, зажыўляе, амалоджвае скуру. Дапамагае ў барацьбе са зморшчынкамі, расцяжкамі, цэлюлітам.
Аліўкавы алей
адзін з найбольш старажытных і надзейных касметычных сродкаў. Вырабляецца з пладоў алівы еўрапейскай (Olea europaea). Грэкі-эліны называлі яго «вадкім золатам». Аліўкавы алей ўвільгатняе, сілкуе, змякчае, ачышчае, амалоджвае скуру. Добра ўсмоктваецца, не забівае поры, дае скуры магчымасць дыхаць. Не выклікае алергічных рэакцый.

Мы паклапаціліся, каб кожнае мыла максімальна ўвільгатняла і насычала скуру карыснымі рэчывамі алеяў, добра мылілася і давала крэмавую пену, але ў той жа час ачышчала і было дастаткова цвёрдым.

Намінальная маса кавалку мыла - 80 грам. Дыаметр кавалку - 7 см.


Замовіць можна па тэлефонах +375-29-685 52 39 (Velcom), +375-33-378 69 18 (МТС) ці праз сайт.

Дастаўка па Мінску:
▪ Поштай накладзеным плацяжом - бясплатна незалежна ад колькасці замоўленых кавалкаў мыла.
▪ Кур'ерам - бясплатна пры замове ад 4-х кавалкаў мыла, пры замове 1-2-3 кавалкаў каштуе 3.00 руб.


Дастаўка па Беларусі:
▪ Поштай накладзеным плацяжом - бясплатна незалежна ад колькасці замоўленых кавалкаў мыла.
▪ Кур'ерам - не ажыццяўляецца.


Таксама магчымы самавывыз з вул. Ракаўскай, 34 у Мінску у дамоўлены час.

ІП Яшчанка Г.М. Пасведчанне аб дзяржаўная рэгістрацыі УНП 691355517 ад 17.06.2011
Адрас для паштовай карэспандэнцыі: в. Карнюткі 11, Валожынскі раён, Мінская вобласць, Беларусь.
Кантактны тэлефон: +375-44-7307904.
Пасведчанне аб дзяржаўная гігіенічнай рэгістрацыі прадукцыі Міністрэства аховы здароўя
№ BY.70.07.01.001.E.0011828.11.11 ад 28.11.2011, № BY.70.07.01.001.E.0011830.11.11 ад 28.11.2011
№ BY.70.07.01.001.E.0011832.11.11 ад 28.11.2011, № BY.70.07.01.001.E.0011833.11.11 ад 28.11.2011
№ BY.70.07.01.001.E.0011834.11.11 ад 28.11.2011, № BY.70.07.01.001.E.0011835.11.11 ад 28.11.2011
Пасведчанне ад дзяржаўнай дэкларацыі адпаведнасци прадукцыі Беларускага дзяржаўнага інстытута метралогіі
№ ТС BY/112 10.1.2L 003 00186 ад 20.12.2011, дзейнічае да 18.10.2016