Парцаляна KARALI

Кожная калекцыя парцаляны KARALI апавядае пра адметныя з’явы беларускай культуры і гісторыі
Праз рэльефы і дэколі на кубках, імбрыках, сальніцах, мыльніцах і шклянках KARALI вы дакраняцеся да вытанчаных узораў выцінанак, шляхетных формаў княскіх коп’яў і дзідаў ды іншых адметнасцяў беларускай культуры і гісторыі: іх цікава абмеркаваць з сябрамі, з імі важна пазнаёміць дзяцей, іх прыемна прэзентаваць гасцям з-за мяжы.


Парцаляна KARALI робіцца рукамі з матэрыялаў найлепшай якасці
Для вырабу парцаляны KARALI мы выкарыстоўваем толькі высакаякасныя парцалянавыя масы і глазуры, якія імпартуюцца выключна з Еўропы. Як посуд, так і аксесуары для ваннага пакоя робяцца з найлепшых парцалянавых масаў.
Парцаляна KARALI робіцца рукамі з дапамогай адмыслова зробленых формаў. Кожны парцалянавы прадмет KARALI патрабуе руплівай працы майстра: адліўкі, шліфоўкі, зачысткі, глазуроўкі ды іншай ручной апрацоўкі. У выніку парцаляна KARALI атрымліваецца празрыстай, тонкай, белай, утульнай і шляхетнай.


Парцаляна KARALI – вытанчанасць шляхетнага посуду
Кожная калекцыя парцаляны KARALI адмыслова распрацаваная, каб дадаць у вашую прастору часцінку нацыянальнага каларыту. Ранішняя кава ці вечаровая гарбата, адпачынак ля зімовага камінка ці вечар на летняй верандзе – кожны пачастунак з парцалянай KARALI стане для вас чароўным рытуалам шляхетнага хараства. З парцалянай KARALI ў руках вы заўсёды адчуеце непаўторную прыгажосць моманту.


Калекцыя “Выцінанка”   Калекцыя “Зброя ВКЛ”