Пра мыла


Любое мыла – гэта сумесь:


вада + тлушчы + шчолач,
таксама звычайна дадаюцца
+ пахавыя субстанцыі (эфірныя алеі, парфумаваныя кампазіцыі, аддушкі ці іншае)
+ каляровыя субстанцыі (мінеральныя пігменты, сінтэтычныя фарбавальнікі ці іншае)


Кшталт мыла залежыць ад таго, якую шчолач ты выкарыстоўваеш. Напрыклад, шчолач можна дадаваць у выглядзе гідравокісу натрыю NAOH – і атрымаецца цвёрдае мыла. А калі возьмем шчолач у выглядзе гідравокісу калію KOH – атрымаецца вадкае мыла.


Якасць мыла залежыць ад спосабу прыгатавання і якасці інгрэдыентаў.


Мыла можа быць зроблена на прамысловай вытворчасці, альбо ручным вырабам “з нуля” (калі мыла робіцца рукамі ад самага пачатку) ці ручным вырабам “з асновы” (калі бярэцца прамыслова вырабленае мыла без паху і колеру і рукамі дадаецца пах і колер). У адрозненні ад прымысловай вытворчасці, пры ручным вырабе мыла пасля таго, як асноўныя тлушчы змешаны са шчолаччу і рэакцыя пайшла, у склад можна дадаць іншыя карысныя алеі і рэчывы. Гэтая дадатковая сумесь алеяў называецца ператлушч і яе аб’ём у мыле ручнога вырабу складае 3-10% ад масы асноўных тлушчоў (у мыла ручнога вырабу KARALI ўводзіцца 10% ператлушчу). Алеі і іншыя рэчывы з ператлушчу з’яўляюцца актыўнымі інгрэдыентамі і робяць дадатковы карысны ўплыў на скуру.


Для вытворчасці прамысловага мыла, разлічанага на масавы рынак і танны кошт, выкарыстоўваюцца танныя варыянты інгрэдыентаў: жывельныя тлушчы, нафтахімічныя тлушчы, кансерванты і іншыя сінтэтычныя дэтэргенты для зніжэння сабекошту і падаўжэння тэрміну прыдатнасці мыла. Калі мыла робіцца рукамі, можна падбіраць якасны набор інгрэдыентаў. Аднак, рукамі можна рабіць мыла з самага пачатку (з нуля), альбо дадаваць пахі і колеры ў гатовае мыла (з асновы). Таму не ўсё мыла ручнога вырабу аднолькава карыснае.
Паглядзіце ўважліва на склад і апісанне мыла, зробленага рознымі спосабамі.

Прамысловая
вытворчасць
Ручны выраб
З асновыЗ нуля
  • Мыла робіцца з танных тлушчоў (часта хімічных) і ў вялікіх аб’ёмах.
  • У мыла дадаюцца розныя субстанцыі дзеля павелічэння терміну прыдатнасці і паніжэння сабекошту.
  • У працэсе вытворчасці якасныя субстанцыі, напрыклад гліцэрын (атрымліваецца ў выніку рэакцыі тлушчоў са шчолаччу), часта штучна выдаляюцца са складу для выкарыстання ў больш дарагой касметыцы (напрыклад, у крэмах)
  • Мыла робіцца з асновы – прамыслова вырабленага гатовага мыла з танных тлушчоў (часта хімічных) без колеру і без паху.
  • Тэхналагічны працэс – расплаўленне асновы і ручное дадаванне ў аснову колеру і паху, разліўка па формачках.
  • Мыла робіцца рукамі з самага пачатку шляхам змешвання тлушчоў, шчолачы і вады з дадаткам колеру і паху.
  • Існуюць 2 тэхналагічныя працэсы:
    • традыцыйны – халодны спосаб: пасля змешвання інгрэдыентаў мыла спее мінімум 1 месяц у пакаёвай тэмпературы
    • прыспешаны – гарачы спосаб: пасля змешвання інгрэдыентаў мыла гатуецца ў духоўцы некалькі гадзінаў, мыла гатова адразу, як астудзіцца
  • Мыла Cунічнае ОАО "Жировой комбинат Екатеринбург" :
    натрыевыя солі тлустых кіслот харчовых тлушчаў, пальмавага і какосавага алеяў, вада, соль павараная, парфумаваная кампазіцыя, антыаксідант, пластыфікатар, двухвокіс тытана, фарбавальнікі: родамин, пігмент аранжавы
  • Мыла Nivea Baby:
    вада, натрыевыя солі тлустых кіслот какосавага алею, гліцэрына, парафінавыя вадкасць, хларыд натрыю, тэтранатрый, парфумаваная кампазіцыя, тэтранатрый EDTA, ланалін алкаголь, сульфат натрыю, аліўкавы алей, дыстэардымоніум-гектара, СI 77891
  • Гель-Крэм Palmolive Натурэль Аліва: вада, лаўрэтсульфат натрыю, какамідапрапіл бетаін, гліцэрына, парфумаваная кампазіцыя, хларыд натрыю, какамід МЕА, бензаат натрыю, супалімера стыролу/акрылату, саліцылат натрыю, полікватэрніум-7,
    цытрынавая кіслата, дыстэарат гліколю, поліксамер 124, тетранатрый EDTA, лаўрэт 4, лак сінусадіпу, аліўкавы алей, альфа-ізаметыл іанон, цытранеліол, гераніол, гексылцынамал, ліманэн, ліналол, CI 19140, CI 42090   
  • Мыла STENDERS вішнёва-крэмавае:
    вада, прапiленглiколь, стэарат натрыю, сарбiтол, цукроза, лаўрат натрыю, лаўрэтсульфат натрыю, лаўрылсульфат натрыю, гліцэрына, сцеарынавая кіслата, лаўрынавая кіслата, хларыд натрыю, тэтранатрый ЭДТА, пентанатрый пентатэйт, тэтранатрый этыдранат, гліколь сцеарат SE, стэарылгептанаат, стэарылавы капрылат, бутылен гліколь, Avena Sativa, цецілавы спірт, трыэціленгліколь, трыцытум клейкавіны, імідазолідзініл, мачавіна, метылпарабен, прапілпарабен, дэгідравоцатная кіслата, парфумаваная кампазіцыя, алей слівавай костачкі, кумарын, бензасаліцылат, CI 16255, CI 77891
  • Склад асновы для мыла Crystal WST, белая:
    вада, гліцэрына, стэарат натрыю, сарбіт, лаўрат натрыю, прапіленгліколь, лаўрэтсульфат натрыю, лаўрылсульфат натрыю, хларыд натрыю, стэарынавая кіслата, лаўрынавая кіслата, дыяксід тытана, пентанатрый пентатэйт, тэтранатрый этыдранат
  • Мыла KARALI Валошкі (усё мыла KARALI робіцца выключна халодным спосабам): аліўкавы алей, вада, пальмавы алей, гідравокіс натрыю, рыцынавы алей, какосавы алей, масла шы, масла какавы, парфумаваная кампазіцыя, мінеральны пігмент сіні