Пра нас


KARALI пачаліся з мыла. Ідэя вырабу мыла з’явілася ў пачатку 2011 года, ад моманту першай спробы мылаварэння да прыходу мыла KARALI на рынак прайшоў амаль год. За гэты час мы распрацоўвалі і тэставалі формулы, падбіралі запакоўку, стваралі брэнд, рэгістравалі і сэртыфікавалі справу KARALI, каб пад новы 2012 год мыла KARALI стала даступным шырокай аўдыторыі.


Па стане на чэрвень 2014 году пад брэндам KARALI прадаецца 6 гатункаў мыла KARALI ў двух відах запакоўкі і 2 калекцыі парцаляны KARALI (кожная калекцыя мае ў асартыменце 7 прадметаў). Рыхтуюцца да выхаду на рынак яшчэ 2 калекцыі парцаляны KARALI і 8 новых гатункаў мыла KARALI.


Мыла KARALI прадаецца ў 30 крамах 10 гарадоў Беларусі, а таксама ў сувенірных шапіках гатэляў, музеяў, аэрапорта. Акрамя гэтага, мы прадаем мыла KARALI наўпрост бізнес-кампаніям, амбасадам ды іншым арганізацыям. Мыла KARALI замаўляюць як падарунак для гасцей на вяселлях, днях народзінаў ды іншых святах.


Парцаляна KARALI афіцыйна трапіла да беларускага пакупніка ў чэрвені 2013 года са з’яўленнем дзвюх калекцый – «Выцінанка» і «Зброя ВКЛ».


Мыла KARALI заваявала ПЕРШУЮ ПРЭМІЮ на трэцім фестывалі беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!


Парцаляна KARALI атрымала ГРАН-ПРЫ на чацвёртым фестывалі беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!