СУПРАЦОЎНІЦТВА З KARALI


Мы адкрытыя да супрацоўніцтва ў наступных кірунках:


1) Мыла KARALI ці Парцаляна KARALI ў падарунак арганізацыям
Як бізнес-кампаніі, так і амбасады ды іншыя арганізацыі могуць замовіць у нас прадукты KARALI ў падарунак партнёрам, супрацоўнікам, кліентам. Мы вельмі прыязна ставімся да такіх замоваў і прапануем адмысловыя ўмовы і кошты. Таксама мы маем магчымасць дадаць ваш лагатып ці іншыя звесткі на запакоўку KARALI.


2) Мыла KARALI ці Парцаляна KARALI ў падарунак гасцям на вяселлях ды днях народзінаў
Мы афармляем адмысловыя падарункі гасцям на вяселлях, днях народзінаў ці іншых святочных імпрэзах. Мы маем магчымасць адмыслова аформіць запакоўку KARALI, дадаўшы імёны жаніха і нявесты ці назву імпрэзы.


3) Мыла KARALI ці Парцаляна KARALI на продаж
Калі вы юрыдычная асоба і вам цікава мець мыла KARALI ці парцаляну KARALI ў сваім асартыменце, калі ласка, звяртайцеся.


Мы разгледзім і іншыя формы супрацоўніцтва.


З усімі прапановамі, калі ласка, тэлефануйце на +375-29-6855239, +375-44-7307904, ці пішыце на info@karali.by.