More imagesClick to enlarge |
PurchaseПарцаляна робіцца пад замову. Тэрмін вырабу - да 1 месяца. Замовіць набор можна праз тэлефон: +375 29 6855239
АпісаннеВыцінанка – спрадвечны і ультра сучасны скарб і здабытак
нашай культуры.
Раслінны арнамент – надзвычай папулярны матыў выцінанкі. Ён адлюстроўвае хараство прыроды і натхняе, удыхае жыццё ў паперу, у парцаляну. Фантастычныя хітраспляценні галінак, лісточкаў, кветак пераносяць Вас у свет мрояў. Пільны позірк выхапіць пары птушак на галінках казачнага дрэва. Птушка ў народным уяўленні асацыюецца з вясной, цяплом, святлом. Казачныя птушкі, якія з замілаваннем глядзяць адна адной у вочы – старажытны сімвал узаемнага кахання. Парцаляна KARALI, упрыгожаная арнаментальнай выцінанкай з выявай Дрэва жыцця і кахання – абярэг Вашай сям’і і сакральны падарунак з глыбокім сэнсам, з найлепшымі зычэннямі доўгага жыцця і ўзаемнага кахання Вашым блізкім. |