КАЛЕКЦЫЯ “ЗБРОЯ ВКЛ”

Парцаляна KARALI калекцыі “Зброя ВКЛ” створаная пад уздзеяннем магіі эпохі рыцарства, сярэднявечча. Спадчына Вялікага Княства Літоўскага здабывалася мячамі, суліцамі, пікамі, алебардамі, бердышамі, сякерамі і мужнасцю адважных ваяроў. Смелае спалучэнне выяваў халоднай зброі з пацалянай, што нясе цяпло і ўтульнасць, узрушвае пачуцці, прымушае кроў хутчэй бегчы ў жылах, а руку мацней сціскаць кубак.

Зброя ў часы сярэднявечча была глыбока асабістым скарбам мужчыны, яна адлюстроўвала ягоную сутнасць і наканаванне. Найлепшым майстрам давяралі стварэнне асабістай зброі і шанавалі яе, урачыста перадавалі з пакалення ў пакаленне. Хлопчыкаў знаёмілі са зброяй ужо ў 7 год. Паняцьце сталага веку ў сярэднявеччы суадносілася з паняццем фізычнай магчымасці трымаць зброю. Шляхціч быў воям, пакуль трымаў у руках зброю.

Рыцары ў сярэднявеччы былі найзаможнейшай часткаю шляхты. Іх правы рэгламентаваліся законам. Найгалоўнейшымі з рытуалаў былі цырымонія рыцарскага пасвячэння і турніры. Асабліва часта турніры, ладжаныя паводле класічных еўрапейскіх правілаў, адбываліся ў Вільні за гаспадаром Жыгімонтам Аўгустам. У 1547 г. на вялікія рыцарскія спаборніцтвы ў сталіцу Вялікага Княства з'ехаліся арыстакраты з дзесяці краінаў. У турнірных міжбоях выступаў сам вялікі князь. Беларуская шляхта лічыла сябе нашчадкамі ваяўнічых, вольных і ўдачлівых сарматаў, якія за тысячу гадоў да гэтага былі ўладарамі велізарных еўрапейскіх абшараў і кідалі выклік самому Рыму. Беларуская шляхта кіравалася дэвізам «Жыццё – Айчыне, гонар – нікому!».

Імбрык “Зброя ВКЛ” – вытанчаныя абрысы імбрыка з выявамі алебардаў XV ст., бярдыша XV ст., рукаяцямі мячоў, у тым ліку вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога і гербом “Калюмны” дадуць натхненне Вам і Вашай кампаніі на доўгія задушэўныя размовы пра самае галоўнае ў жыцці. Ён будзе надзейна ахоўваць ваш спакой і дабрабыт нават тады, калі проста будзе стаяць на паліцы, задраўшы з рыцарскім гонарам носік.

Кубак “Зброя ВКЛ” – танклявы белы кубак з выявамі алебардаў XV ст., алебарды XVI ст., бердыша XV ст., партызанаў XV-XVI стст. пасуе да любога напою. Прыняць пачастунак у такім кубку – гонар для госця і пашана для сябра. Кубак з Калюмнамі выклікае павагу і нагадвае пра адвечныя каштоўнасці.

Сподак “Зброя ВКЛ” – элегантны сподак з гербом “Калюмны” дасць надзейнае апірышча кубку і падкрэсліць адмысловы густ ласунка. Але адметныя сімвалы сподка дазваляюць трактаваць утылітарнае прызначэнне посуду шырэй – ён просіцца на сцяну, каб адтуль з гонарам нагадваць пра слынныя старонкі гсторыі.

Сальніца ці перачніца “Зброя ВКЛ” – зграбная густоўная, з выявамі алебарды XV ст., алебарды XVI ст., сякеры, бярдыша XV ст., суліцы, пікі і гербом “Калюмны” надасць смак і падкрэсліць належнае адценне любой стравы. Такія сальнічка ды перачніца на стале імгненна пераканае гасцей у Вашых шляхетных манерах, намерах і каштоўнасцях. Акцэнт, які стварае стыль.

Мыльніца “Зброя ВКЛ” – трэндавая белая мыльніца з выявамі алебарды XVI ст., бердыша XV ст., суліцы і пікі прыме ў свае абдымкі любы гатунак мыла KARALI, падкрэсліць яго водар і перадасць цяпло рук майстра.

Шклянка “Зброя ВКЛ” – устойлівая белая шклянка з выявамі алебардаў XV ст., партызанаў XV-XVI стст., пікі і гербом “Калюмны” абуджае цёплыя ўспаміны пра мінулае. Яе хочацца абдымаць дзвюма рукамі і падносіць на твару, заплюшчыўшы вочы ў прадчуванні асалоды.

Аўтары – Галіна Яшчанка і кераміст Вольга Раманюк


Набыць парцаляну:

Імбрык "Зброя ВКЛ"
Кубак "Зброя ВКЛ"
Сподак "Зброя ВКЛ"
Сальніца "Зброя ВКЛ"
Перачніца "Зброя ВКЛ"
Шклянка "Зброя ВКЛ"
Мыльніца "Зброя ВКЛ"