Кошт: 55.00 руб.

Purchase

Парцаляна робіцца пад замову. Тэрмін вырабу - да 1 месяца. Замовіць набор можна праз тэлефон: +375 29 6855239

Апісанне

Вытанчаныя абрысы імбрыка з выявамі алебардаў XV ст., бярдыша XV ст., рукаяцямі мячоў, у тым ліку вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога і гербом “Калюмны” дадуць натхненне Вам і Вашай кампаніі на доўгія задушэўныя размовы пра самае галоўнае ў жыцці. Ён будзе надзейна ахоўваць ваш спакой і дабрабыт нават тады, калі проста будзе стаяць на паліцы, задраўшы з рыцарскім гонарам носік.

ДЛЯ ДАВЕДКІ

ГЕРБ «КАЛЮМНЫ» – адзін з дзяржаўных сімвалаў Вялікага княства Літоўскага: у чырвоным полі тры белыя слупы, злучаныя ўнізе. Паводле легенды, гэты герб прывезены з Рыма. «Калюмны» сустракаюцца на манетах ВКЛ з ХІV стагоддзя. У час княжання Гедыміна герб атрымаў таксама назву «Слупы Гедыміна». “Калюмны” выкарыстоўваліся поруч з «Пагоняй». У Грунвальдскай бітве 1410 года з 40 харугваў ВКЛ 10 былі з выявай «Калюмнаў”.

МЕЧ – клінковая сякучая зброя з адкрытай рукаяццю і крыжавінай. Меч доўгія часы заставаўся найбольш папулярным індывідуальным вайсковым рыштункам. Гэта была моцная, каштоўная і самая ганаровая зброя. У Вялікім княстве Літоўскім у ХV-ХVІ стагоддзях найбольшай папулярнасцю карысталіся доўгія мячы з масіўным клінком і палутараручнай ці двухручнай рукаяццю. Мячамі з двухручнай рукаяццю практычна немагчыма валодаць адной рукой па прычыне іх значных памераў, вагі і адмысловай канструкцыі. Даўжыня рукаяці такіх мячоў перавышае 18 см, а агульная даўжыня такога мяча можа скаладаць 200 см і болей. У ХVІ стагоддзі папулярнасць мячоў у ВКЛ паступова стала скарачацца з-за таго, што цэнтр ваенных сутыкненняў пачаў перасоўвацца з захаду на ўсход дзяржавы. А там даводзілася біцца ў асноўным з лёгкаўзброеным праціўнікам, супраць якога вялікія і цяжкія мячы, якімі нано- сяць рэдкія сакрушальныя ўдары, неэфектыўныя.

АЛЕБАРДА – спалучэнне кап’я, сякеры і крука, самы папулярны від калюча-сякучай дрэўкавай зброі, у Вялікім княстве Літоўскім з’яўлялася атрыбутам выключна пешых ваяроў. Алебарда прызначалася для сцягвання вершніка з каня. З позняга сярэднявечча да нашых дзён алебарду выкарыстоўваюць як парадна-цэрыманіяльную зброю.

БЕРДЫШ – старадаўняя халодная зброя ў выглядзе сякеры з адным лязом у форме паўмесяца і з доўгім драўляным дрэўкам. У ВКЛ бердыш прыйшоў са Старажытнага Усходу. У ХV-ХVІІІ стагоддзях бердыш стаўся масавай зброяй гараджан і сялян-паўстанцаў, гарадской варты і брамнікаў. З укарочаным і патоўшчаным дрэўкам бердыш выкарыстоўваўся як сякера для пабудовы драўлянай агароджы ваеннага лагеру, стварэння лясных засек і завалаў. Бердыш служыў таксама падстаўкай–фаркетам для вядзення агню з агнястрэльнай зброі.


Замовіць можна па тэлефонах +375-29-685 52 39 (Velcom), +375-33-378 69 18 (МТС) ці праз сайт.

Дастаўка па Мінску:
▪ Поштай накладзеным плацяжом - бясплатна незалежна ад колькасці замоўленых кавалкаў мыла.
▪ Кур'ерам - бясплатна пры замове ад 4-х кавалкаў мыла, пры замове 1-2-3 кавалкаў каштуе 3.00 руб.


Дастаўка па Беларусі:
▪ Поштай накладзеным плацяжом - бясплатна незалежна ад колькасці замоўленых кавалкаў мыла.
▪ Кур'ерам - не ажыццяўляецца.


Таксама магчымы самавывыз з вул. Ракаўскай, 34 у Мінску у дамоўлены час.

ІП Яшчанка Г.М. Пасведчанне аб дзяржаўная рэгістрацыі УНП 691355517 ад 17.06.2011
Адрас для паштовай карэспандэнцыі: в. Карнюткі 11, Валожынскі раён, Мінская вобласць, Беларусь.
Кантактны тэлефон: +375-44-7307904.
Пасведчанне аб дзяржаўная гігіенічнай рэгістрацыі прадукцыі Міністрэства аховы здароўя
№ BY.70.07.01.001.E.0011828.11.11 ад 28.11.2011, № BY.70.07.01.001.E.0011830.11.11 ад 28.11.2011
№ BY.70.07.01.001.E.0011832.11.11 ад 28.11.2011, № BY.70.07.01.001.E.0011833.11.11 ад 28.11.2011
№ BY.70.07.01.001.E.0011834.11.11 ад 28.11.2011, № BY.70.07.01.001.E.0011835.11.11 ад 28.11.2011
Пасведчанне ад дзяржаўнай дэкларацыі адпаведнасци прадукцыі Беларускага дзяржаўнага інстытута метралогіі
№ ТС BY/112 10.1.2L 003 00186 ад 20.12.2011, дзейнічае да 18.10.2016