Кубак "Зброя ВКЛ"
Click to enlarge
Кошт: 26.50 руб.

Purchase

Парцаляна робіцца пад замову. Тэрмін вырабу - да 1 месяца. Замовіць набор можна праз тэлефон: +375 29 6855239

Апісанне

Танклявы белы кубак з выявамі алебардаў XV ст., алебарды XVI ст., бердыша XV ст., партызанаў XV-XVI стст. пасуе да любога напою. Прыняць пачастунак у такім кубку – гонар для госця і пашана для сябра.

ДЛЯ ДАВЕДКІ

АЛЕБАРДА – спалучэнне кап’я, сякеры і крука, самы папулярны від калюча-сякучай дрэўкавай зброі, у Вялікім княстве Літоўскім з’яўлялася атрыбутам выключна пешых ваяроў. Алебарда прызначалася для сцягвання вершніка з каня. З позняга сярэднявечча да нашых дзён алебарду выкарыстоўваюць як парадна-цэрыманіяльную зброю.

БЕРДЫШ – старадаўняя халодная зброя ў выглядзе сякеры з адным лязом у форме паўмесяца і з доўгім драўляным дрэўкам. У ВКЛ бердыш прыйшоў са Старажытнага Усходу. У ХV-ХVІІІ стагоддзях бердыш стаўся масавай зброяй гараджан і сялян-паўстанцаў, гарадской варты і брамнікаў. З укарочаным і патоўшчаным дрэўкам бердыш выкарыстоўваўся як сякера для пабудовы драўлянай агароджы ваеннага лагеру, стварэння лясных засек і завалаў. Бердыш служыў таксама падстаўкай–фаркетам для вядзення агню з агнястрэльнай зброі.

ПАРТЫЗАН АЛЬБО ПАРТЫЗАНА – калюча-сякучая дрэўкавая зброя, што выкарыстоўвалася ў ВКЛ у ХVІ-ХVІІ стагоддзях. Першапачаткова наканечнікі партызаны вырабляліся са старых мячовых клінкоў. Але партызаны, у адрозненьні ад алебардаў, выкарыстоўваліся ў Вялікім княстве Літоўскім рэдка.


Замовіць можна па тэлефонах +375-29-685 52 39 (Velcom), +375-33-378 69 18 (МТС) ці праз сайт.

Дастаўка па Мінску:
▪ Поштай накладзеным плацяжом - бясплатна незалежна ад колькасці замоўленых кавалкаў мыла.
▪ Кур'ерам - бясплатна пры замове ад 4-х кавалкаў мыла, пры замове 1-2-3 кавалкаў каштуе 3.00 руб.


Дастаўка па Беларусі:
▪ Поштай накладзеным плацяжом - бясплатна незалежна ад колькасці замоўленых кавалкаў мыла.
▪ Кур'ерам - не ажыццяўляецца.


Таксама магчымы самавывыз з вул. Ракаўскай, 34 у Мінску у дамоўлены час.

ІП Яшчанка Г.М. Пасведчанне аб дзяржаўная рэгістрацыі УНП 691355517 ад 17.06.2011
Адрас для паштовай карэспандэнцыі: в. Карнюткі 11, Валожынскі раён, Мінская вобласць, Беларусь.
Кантактны тэлефон: +375-44-7307904.
Пасведчанне аб дзяржаўная гігіенічнай рэгістрацыі прадукцыі Міністрэства аховы здароўя
№ BY.70.07.01.001.E.0011828.11.11 ад 28.11.2011, № BY.70.07.01.001.E.0011830.11.11 ад 28.11.2011
№ BY.70.07.01.001.E.0011832.11.11 ад 28.11.2011, № BY.70.07.01.001.E.0011833.11.11 ад 28.11.2011
№ BY.70.07.01.001.E.0011834.11.11 ад 28.11.2011, № BY.70.07.01.001.E.0011835.11.11 ад 28.11.2011
Пасведчанне ад дзяржаўнай дэкларацыі адпаведнасци прадукцыі Беларускага дзяржаўнага інстытута метралогіі
№ ТС BY/112 10.1.2L 003 00186 ад 20.12.2011, дзейнічае да 18.10.2016