Мыльніца "Зброя ВКЛ"
Click to enlarge

More images

Кошт: 20.00 руб.

Purchase

Парцаляна робіцца пад замову. Тэрмін вырабу - да 1 месяца. Замовіць набор можна праз тэлефон: +375 29 6855239

Апісанне

Трэндавая белая мыльніца з выявамі алебарды XVI ст., бердыша XV ст., суліцы і пікі прыме ў свае абдымкі любы гатунак мыла KARALI, падкрэсліць яго водар і перадасць цяпло рук майстра.

ДЛЯ ДАВЕДКІ

АЛЕБАРДА – спалучэнне кап’я, сякеры і крука, самы папулярны від калюча-сякучай дрэўкавай зброі, у Вялікім княстве Літоўскім з’яўлялася атрыбутам выключна пешых ваяроў. Алебарда прызначалася для сцягвання вершніка з каня. З позняга сярэднявечча да нашых дзён алебарду выкарыстоўваюць як парадна-цэрыманіяльную зброю.

БЕРДЫШ – старадаўняя халодная зброя ў выглядзе сякеры з адным лязом у форме паўмесяца і з доўгім драўляным дрэўкам. У ВКЛ бердыш прыйшоў са Старажытнага Усходу. У ХV-ХVІІІ стагоддзях бердыш стаўся масавай зброяй гараджан і сялян-паўстанцаў, гарадской варты і брамнікаў. З укарочаным і патоўшчаным дрэўкам бердыш выкарыстоўваўся як сякера для пабудовы драўлянай агароджы ваеннага лагеру, стварэння лясных засек і завалаў. Бердыш служыў таксама падстаўкай–фаркетам для вядзення агню з агнястрэльнай зброі.

СУЛІЦА – гэта від кароткай кідальна-дрэўкавай зброі, нешта сярэдняе паміж стралой і дзідай. Суліца складаецца з жалезнага наканечніка даўжынёй 20 см і дрэўка даўжынёй 1,2 - 1,5 м. На мяжы XIV-XV cтагоддзяў суліца была настолькі пашыранай зброяй у Вялікім княстве Літоўскім, што падчас Грунвальдскай бітвы 1410 г. палякі прынялі крыжацкія войскі за літоўскія атрады.

ПІКА – халодная зброя, разнавіднасць доўгай дзіды. У асноўным выкарыстоўвалася для прабівання металічнага даспе- ха. Піка са старажытных часоў была на ўзбраенні пяхоты і кавалерыі. Пікамі здабывалася перамога ў знакамітай Грунвальдскай бітве. Адметна, што кавалерыя чырвонай арміі выкарыстоўвала пікі да 1930-ых гадоў.


Замовіць можна па тэлефонах +375-29-685 52 39 (Velcom), +375-33-378 69 18 (МТС) ці праз сайт.

Дастаўка па Мінску:
▪ Поштай накладзеным плацяжом - бясплатна незалежна ад колькасці замоўленых кавалкаў мыла.
▪ Кур'ерам - бясплатна пры замове ад 4-х кавалкаў мыла, пры замове 1-2-3 кавалкаў каштуе 3.00 руб.


Дастаўка па Беларусі:
▪ Поштай накладзеным плацяжом - бясплатна незалежна ад колькасці замоўленых кавалкаў мыла.
▪ Кур'ерам - не ажыццяўляецца.


Таксама магчымы самавывыз з вул. Ракаўскай, 34 у Мінску у дамоўлены час.

ІП Яшчанка Г.М. Пасведчанне аб дзяржаўная рэгістрацыі УНП 691355517 ад 17.06.2011
Адрас для паштовай карэспандэнцыі: в. Карнюткі 11, Валожынскі раён, Мінская вобласць, Беларусь.
Кантактны тэлефон: +375-44-7307904.
Пасведчанне аб дзяржаўная гігіенічнай рэгістрацыі прадукцыі Міністрэства аховы здароўя
№ BY.70.07.01.001.E.0011828.11.11 ад 28.11.2011, № BY.70.07.01.001.E.0011830.11.11 ад 28.11.2011
№ BY.70.07.01.001.E.0011832.11.11 ад 28.11.2011, № BY.70.07.01.001.E.0011833.11.11 ад 28.11.2011
№ BY.70.07.01.001.E.0011834.11.11 ад 28.11.2011, № BY.70.07.01.001.E.0011835.11.11 ад 28.11.2011
Пасведчанне ад дзяржаўнай дэкларацыі адпаведнасци прадукцыі Беларускага дзяржаўнага інстытута метралогіі
№ ТС BY/112 10.1.2L 003 00186 ад 20.12.2011, дзейнічае да 18.10.2016