More imagesClick to enlarge |
PurchaseПарцаляна робіцца пад замову. Тэрмін вырабу - да 1 месяца. Замовіць набор можна праз тэлефон: +375 29 6855239
АпісаннеЭлегантны сподак з гербом “Калюмны” дасць надзейнае апірышча кубку і падкрэсліць адмысловы густ ласунка. Сподак з Калюмнамі выклікае павагу і нагадвае пра адвечныя каштоўнасці.
ДЛЯ ДАВЕДКІ ГЕРБ «КАЛЮМНЫ» – адзін з дзяржаўных сімвалаў Вялікага княства Літоўскага: у чырвоным полі тры белыя слупы, злучаныя ўнізе. Паводле легенды, гэты герб прывезены з Рыма. «Калюмны» сустракаюцца на манетах ВКЛ з ХІV стагоддзя. У час княжання Гедыміна герб атрымаў таксама назву «Слупы Гедыміна». “Калюмны” выкарыстоўваліся поруч з «Пагоняй». У Грунвальдскай бітве 1410 года з 40 харугваў ВКЛ 10 былі з выявай «Калюмнаў”. |