More imagesClick to enlarge |
PurchaseПарцаляна робіцца пад замову. Тэрмін вырабу - да 1 месяца. Замовіць набор можна праз тэлефон: +375 29 6855239
АпісаннеУстойлівая белая шклянка з выявамі алебардаў XV ст.,
партызанаў XV-XVI стст., пікі
і гербом “Калюмны” абуджае
цёплыя ўспаміны пра мінулае.
Яе хочацца абдымаць дзвюма рукамі і падносіць на твару, заплюшчыўшы вочы ў
прадчуванні асалоды.
ДЛЯ ДАВЕДКІ АЛЕБАРДА – спалучэнне кап’я, сякеры і крука, самы папулярны від калюча-сякучай дрэўкавай зброі, у Вялікім княстве Літоўскім з’яўлялася атрыбутам выключна пешых ваяроў. Алебарда прызначалася для сцягвання вершніка з каня. З позняга сярэднявечча да нашых дзён алебарду выкарыстоўваюць як парадна-цэрыманіяльную зброю. ПІКА – халодная зброя, разнавіднасць доўгай дзіды. У асноўным выкарыстоўвалася для прабівання металічнага даспе- ха. Піка са старажытных часоў была на ўзбраенні пяхоты і кавалерыі. Пікамі здабывалася перамога ў знакамітай Грунвальдскай бітве. Адметна, што кавалерыя чырвонай арміі выкарыстоўвала пікі да 1930-ых гадоў. ПАРТЫЗАН АЛЬБО ПАРТЫЗАНА – калюча-сякучая дрэўкавая зброя, што выкарыстоўвалася ў ВКЛ у ХVІ-ХVІІ стагоддзях. Першапачаткова наканечнікі партызаны вырабляліся са старых мячовых клінкоў. Але партызаны, у адрозненьні ад алебардаў, выкарыстоўваліся ў Вялікім княстве Літоўскім рэдка. ГЕРБ «КАЛЮМНЫ» – адзін з дзяржаўных сімвалаў Вялікага княства Літоўскага: у чырвоным полі тры белыя слупы, злучаныя ўнізе. Паводле легенды, гэты герб прывезены з Рыма. «Калюмны» сустракаюцца на манетах ВКЛ з ХІV стагоддзя. У час княжання Гедыміна герб атрымаў таксама назву «Слупы Гедыміна». “Калюмны” выкарыстоўваліся поруч з «Пагоняй». У Грунвальдскай бітве 1410 года з 40 харугваў ВКЛ 10 былі з выявай «Калюмнаў”. |